Апошнія дні ў некаторых беларускіх магазінах (у асноўным, харчовых) назіраюцца вялікія чэргі. Людзі бяруць усё, што трапіць пад руку і можа падаражэць ці зусім знікнуць з рынку ўжо заўтра - грэчку, цукар, соль, гародніну, садавіну.
У міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю запэўніваюць: Беларусь пад завязку забяспечана малаком, мясам, алеем, яйкам, цукрам, бульбай, збожжам і некаторай агароднінай. Але ці хопіць гэтага ўсяго, каб захаваць харчовую бяспеку?
Нават пры самых дрэнных раскладах
Спажывецкі рынак краіны, падкрэсліваюць у МАРГ, забяспечваецца ў поўным аб'ёме за кошт уласных рэсурсаў. Узровень самазабеспячэння мясам складае 135%, яйкам - 126%, цукрам - 176%, бульбай - 100%, гароднінай (свежымі морквай, капустай, цыбуляй і бураком) - 102%, збожжам - 108%, алеем - 232%, малаком - 256%.
Пры гэтым доля айчынных прадуктаў харчавання ў продажы ў апошні час вырасла яшчэ больш і склала каля 77%.
"Рэспубліка Беларусь можа забяспечыць сваіх грамадзян асноўнымі прадуктамі харчавання нават пры самых песімістычных прагнозах скептыкаў", - адзначаюць у міністэрстве.
Там запэўніваюць, што на вытворчасць тавараў бягучае геапалітычнае становішча ў рэгіёне не паўплывала, камбінаты і фабрыкі працуюць у звычайным рэжыме. А улічваючы магчымыя стыхійныя ўсплёскі пакупніцкага попыту на асобныя тавары, і каб забяспечыць стабільнасць на харчовым рынку, у вытворцаў і імпарцёраў створаны незніжальныя страхавыя запасы тавараў працяглага захоўвання: месячныя і тыднёвыя - з тэрмінамі захоўвання да 30 дзён для гарантаванага забеспячэння пастаўкі прадукцыі ў гандлёвую сетку рэспублікі.
Пытанні ў лагістыцы
У пачатку сакавіка беларускія прафсаюзы правялі маніторынг 155 гандлёвых аб'ектаў рэспублікі, у некаторых з іх не хапала традыцыйнай беларускай агародніны, курыцы і шэрагу іншых прадуктаў. З чым гэта звязана?
"Калі ў ходзе маніторынгу выяўляецца адсутнасць якога-небудзь тавару, неабходна спраўджваць гэта з зацверджаным кіраўніком гандлёвага аб'екта асартыментным пералікам тавараў, і тады рабіць выснову аб адсутнасці ў продажы якога-небудзь тавару і прычынах такой адсутнасці", - тлумачаць у МАРГ.
Спецыялісты ведамства канстатуюць: у большасці гандлёвых аб'ектах харчовыя тавары прадстаўлены ў шырокім асартыменце. Іх запасы ў вытворцаў і імпарцёраў дастатковыя для бесперабойнага продажу нават пры павышаным попыце.
"Што датычыцца агародніны - запасы стабілізацыйных фондаў, якія штогод ствараюцца ў рэспубліцы, даюць магчымасць забяспечыць спажывецкі рынак у перыяд з лістапада па май свежай бульбай, морквай, капустай, бураком, цыбуляй рэпчатай і яблыкамі", - гавораць у міністэрстве.
І дадаюць: могуць узнікаць кропкавыя пытанні толькі з дастаўкай тавара, дзесьці не паспявае лагістыка.
"МАРГ на пастаяннай аснове праводзіць рабочыя сустрэчы з вытворцамі, імпарцёрамі, гандлёвымі сеткамі, сітуацыя на спажывецкім рынку знаходзіцца на штодзённым кантролі", - падкрэсліваюць чыноўнікі.
Ці паднімуцца кошты на "сацыяльныя" тавары?
Ужо больш за год у Беларусі рэгулююцца цэны на сацыяльна значныя тавары - хлеб, цукар, малако і гэтак далей. Сутнасць у тым, што вытворцы, пастаўшчыкі і гандаль не можа павышаць кошт гэтых тавараў больш як на 0,2% штомесяц.
Дзеянне дзяржрэгулявання на прадукты першай неабходнасці скончыцца ўжо напрыканцы сакавіка, але ці будзе яно працягнутае?
"Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю будзе прадоўжана цэнавае рэгуляванне, пры гэтым плануецца захаваць дзейныя падыходы і пералікі сацыяльна значных тавараў з мэтай недапушчэння неабгрунтаванага росту цэн на іх", - рэзюмуюць у МАРГ.
Нагадаем, першапачаткова ў спісе было 62 пазіцыі, у снежні мінулага года ўлады перагледзелі спіс і пакінулі ў ім 29 тавараў. Гэта - мука пшанічная, аўсянка, пярлоўка, хлеб, ялавічына і свініна (акрамя бескасцёвага мяса), яйкі курыныя, сметанковаемасла, распсавы і сланечнікавы алей, вермішэль, локшына, некаторыя віды каўбас, яблыкі, цукар, некаторыя віды гародніны, малако, кефір і кансервы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Часовая забарона на вываз мукі і грэчкі ўводзіцца ў Беларусі
Беларусь працягнула на паўгода забарону на вываз асноўных відаў збожжа з краіны
У Беларусі ўводзяцца "асаблівыя" цэны на муку і сланечнікавы алей