Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Ваеннае становішча ва Украіне працягнута на 30 сутак

Прапанову аб працягу рэжыму раней унёс у парламент прэзідэнт краіны Зяленскі.
Sputnik
МІНСК, 15 сак - Sputnik. Вярхоўная рада Украіны прыняла рашэнне падоўжыць ваеннае становішча з 26 сакавіка на 30 сутак, паведаміла ў аўторак выданне "Страна.ua".
Раней украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўнёс у Раду законапраект, якім прадугледжвалася ўвядзенне такой меры.
"Вярхоўная рада падоўжыла ваеннае становішча з 26 сакавіка на 30 сутак", - гаворыцца ў паведамленні выдання.

Перагаворны працэс

Тры вочныя раунды перагавораў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі адбыліся ў Беларусі: 28 лютага, 3 і 7 сакавіка. Першая сустрэча прайшла ў Гомельскай вобласці ў так званым Доме рыбака, два наступныя раунды - у Доме паляўнічага на тэрыторыі Белавежскай пушчы.
У бліжэйшы час павінен прайсці чацвёрты раунд перагавораў, але час і месца пакуль невядомыя. У мэтах бяспекі гэтая інфармацыя трымаецца ў сакрэце да апошняга моманту.

Ваенная спецаперацыя РФ

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідэра з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
24 лютага Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
>>> Больш актуальнай інфармацыі аб інтэграцыі Беларусі і Расіі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пешшу з чатырма дзецьмі: украінка прайшла праз пекла, эвакуіруючыся ў Беларусь
Кіеў спадзяецца на мірнае пагадненне з Масквой у бліжэйшы час
Адрэзаны ад свету: як беларусы ў прыграніччы дапамагаюць украінцам