https://bel.sputnik.by/20220315/peshshu-z-chatyrma-dzetsm-ukranka-prayshla-praz-pekla-evakuruyuchysya--belarus-1061320462.html
Пешшу з чатырма дзецьмі: украінка прайшла праз пекла, эвакуіруючыся ў Беларусь
Пешшу з чатырма дзецьмі: украінка прайшла праз пекла, эвакуіруючыся ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Украінскія бежанцы працягваюць прыбываць у Беларусь - для многіх іншыя шляхі адступлення адрэзаны. Нехта ідзе транзітам праз рэспубліку, каб трапіць у Еўропу... 15.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-15T15:29+0300
2022-03-15T15:29+0300
2023-02-23T14:06+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
украіна
бежанцы
дзеці
пекла
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061318498_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_a692d63256944a95c70b80f143e296a2.jpg
Раніца чацвярга, 24 лютага, жыхары Украіны памятаюць у драбнюткіх падрабязнасцях. Прачнулася ад гучных выбухаў і ўсё сяло Дравіны (Чарнігаўская вобласць), што адразу каля беларускай мяжы. З таго часу ўся вялікая сям'я Алены Халюк, яе чацвёра дзяцей, спалі абутымі і апранутымі, гатовымі выскачыць у любы момант у сховішча. Бацька сямейства дома з таго часу не быў: яго ваенныя дзеянні заспелі ў Кіеве, куды адправіўся на працу. Так і застаўся ва ўкраінскай сталіцы, не маючы магчымасці выехаць. У Беларусь шматдзетная маці дабіралася адна."Бацька ёсць бацька. Дзеці плачуць, пытаюцца, дзе тата. Я не кажу, што адбываецца. Але яны ўсё разумеюць", - плача Алена.А ў гэты час яе старэйшы сын паказвае фатаграфіі на тэлефоне, часам усхліпвае, успамінаючы нядаўнюю размову з татам. І сапраўды разумее, дзе зараз яго бацька і чаму яны былі вымушаныя бегчы са сваёй хаты."Ніхто не мог падумаць, што такое здарыцца. Дзеці ў першую ноч апраналіся на хаду: хто левы чаравічак абуе, хто правы - і ў сховішча. Страху нацярпеліся. Міма нас ішла ваенная тэхніка - праз наш двор", - распавядае Алена.Прадукты на першы час былі - усё ж свой агарод, бульбачка, закаткі. Але крамы зачыненыя, дзіця захварэла - да раёна не даехаць. Адна, кажа жанчына, яна, можа, і засталася б. Але дзеці... Ні школы, ні садка, ні ўрачоў. Жыць у пастаянным страху больш не маглі і праз тыдзень зразумелі, што трэба з'яжджаць. Бліжэй за ўсё - Беларусь. З чатырма дзецьмі Алена ішла да мяжы пешшу."Пакуль дайшлі да беларускай мяжы… Баяліся кожную хвіліну. Гэта немагчыма апісаць", - кажа жанчына.Дзеці наперабой расказваюць, якую тэхніку бачылі каля дома і як баяліся, пакуль хаваліся. Усе разумеюць і шчыра расказваюць, чаму з'ехалі."Таму што танкі ехалі, БТР, машыны з гарматамі. Хаваліся ў склепе ў цёткі Наталлі. А з татам стэлефаноўваемся нячаста - сувязі няма", - распавядаюць хлопчыкі.Адзіная дачка ў сям'і Халюк выхваляецца новымі цацкамі і адзеннем - усё падарылі тут неабыякавыя людзі. І паказвае фатаграфіі, як быццам з іншага жыцця:"У нас дома былі цацкі ўсякія, шафа. А вось наша хата, вось тата, а гэта мы на Новы год. Я была ў сукенцы і ў кароне", – выхваляецца дзяўчынка.Амаль два тыдні сям'я жыве ў беларускім санаторыі. Гавораць, што сустрэлі іх цёпла - абагрэлі, накармілі, далі дах над галавой. Алена хоча знайсці тут працу, атрымаць від на жыхарства, аддаць дзяцей у школу і садок - вырашылі застацца."Вядома, я хачу працаваць, дзе працавала - на старым месцы, у мяне там сяброўкі, з 2014 года даіла кароў на ферме. Я хачу назад, у сваё сяло, у свой калгас. Але пакуль усё не адновіцца на Украіне, мы туды не паедзем. Дзеці - гэта ўсё, што ў мяне засталося ў жыцці. Я за сябе не перажываю, я перажываю за сваю сям'ю", - кажа Алена Халюк.Для сям'і рыхтуюць жыллё - наперадзе наваселле і клопаты па ўладкаванні. Мясцовыя ўлады ўжо паабяцалі ёй працу - у беларускай вёсцы, за 5 кіламетраў ад яе дома, які застаўся па другі бок мяжы.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061318498_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_97a8b735ff0837c305b2cbf180c429c9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, бежанцы, дзеці, пекла, беларусь
украіна, бежанцы, дзеці, пекла, беларусь
Пешшу з чатырма дзецьмі: украінка прайшла праз пекла, эвакуіруючыся ў Беларусь
15:29 15.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Украінскія бежанцы працягваюць прыбываць у Беларусь - для многіх іншыя шляхі адступлення адрэзаны. Нехта ідзе транзітам праз рэспубліку, каб трапіць у Еўропу, а нехта ўжо прыняў рашэнне тут застацца.
Раніца чацвярга, 24 лютага, жыхары Украіны памятаюць у драбнюткіх падрабязнасцях. Прачнулася ад гучных выбухаў і ўсё сяло Дравіны (Чарнігаўская вобласць), што адразу каля беларускай мяжы. З таго часу ўся вялікая сям'я Алены Халюк, яе чацвёра дзяцей, спалі абутымі і апранутымі, гатовымі выскачыць у любы момант у сховішча. Бацька сямейства дома з таго часу не быў: яго ваенныя дзеянні заспелі ў Кіеве, куды адправіўся на працу. Так і застаўся ва ўкраінскай сталіцы, не маючы магчымасці выехаць. У Беларусь шматдзетная маці дабіралася адна.
"Бацька ёсць бацька. Дзеці плачуць, пытаюцца, дзе тата. Я не кажу, што адбываецца. Але яны ўсё разумеюць", - плача Алена.
А ў гэты час яе старэйшы сын паказвае фатаграфіі на тэлефоне, часам усхліпвае, успамінаючы нядаўнюю размову з татам. І сапраўды разумее, дзе зараз яго бацька і чаму яны былі вымушаныя бегчы са сваёй хаты.
"Ніхто не мог падумаць, што такое здарыцца. Дзеці ў першую ноч апраналіся на хаду: хто левы чаравічак абуе, хто правы - і ў сховішча. Страху нацярпеліся. Міма нас ішла ваенная тэхніка - праз наш двор", - распавядае Алена.
Прадукты на першы час былі - усё ж свой агарод, бульбачка, закаткі. Але крамы зачыненыя, дзіця захварэла - да раёна не даехаць. Адна, кажа жанчына, яна, можа, і засталася б. Але дзеці... Ні школы, ні садка, ні ўрачоў. Жыць у пастаянным страху больш не маглі і праз тыдзень зразумелі, што трэба з'яжджаць. Бліжэй за ўсё - Беларусь. З чатырма дзецьмі Алена ішла да мяжы пешшу.
"Пакуль дайшлі да беларускай мяжы… Баяліся кожную хвіліну. Гэта немагчыма апісаць", - кажа жанчына.
Дзеці наперабой расказваюць, якую тэхніку бачылі каля дома і як баяліся, пакуль хаваліся. Усе разумеюць і шчыра расказваюць, чаму з'ехалі.
"Таму што танкі ехалі, БТР, машыны з гарматамі. Хаваліся ў склепе ў цёткі Наталлі. А з татам стэлефаноўваемся нячаста - сувязі няма", - распавядаюць хлопчыкі.
Адзіная дачка ў сям'і Халюк выхваляецца новымі цацкамі і адзеннем - усё падарылі тут неабыякавыя людзі. І паказвае фатаграфіі, як быццам з іншага жыцця:
"У нас дома былі цацкі ўсякія, шафа. А вось наша хата, вось тата, а гэта мы на Новы год. Я была ў сукенцы і ў кароне", – выхваляецца дзяўчынка.
Амаль два тыдні сям'я жыве ў беларускім санаторыі. Гавораць, што сустрэлі іх цёпла - абагрэлі, накармілі, далі дах над галавой. Алена хоча знайсці тут працу, атрымаць від на жыхарства, аддаць дзяцей у школу і садок - вырашылі застацца.
"Вядома, я хачу працаваць, дзе працавала - на старым месцы, у мяне там сяброўкі, з 2014 года даіла кароў на ферме. Я хачу назад, у сваё сяло, у свой калгас. Але пакуль усё не адновіцца на Украіне, мы туды не паедзем. Дзеці - гэта ўсё, што ў мяне засталося ў жыцці. Я за сябе не перажываю, я перажываю за сваю сям'ю", - кажа Алена Халюк.
Для сям'і рыхтуюць жыллё - наперадзе наваселле і клопаты па ўладкаванні. Мясцовыя ўлады ўжо паабяцалі ёй працу - у беларускай вёсцы, за 5 кіламетраў ад яе дома, які застаўся па другі бок мяжы.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь