МІНСК, 17 сак - Sputnik. Беларусь у выпадку эскалацыі сітцыцыі з боку Украіны будзе вымушана адказаць, заявіў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю японскаму тэлебачанню.
Паводле яго слоў, у гэтай сітуацыі ніводны беларускі салдат не ваюе на Украіне, нягледзячы на іх варожую пазіцыю ў адносінах да Беларусі. Да чаго Украіну падштурхоўвалі краіны Захаду.
"Мы перавярнулі гэту старонку. Я патэлефанаваў Зелянскаму і прапанаваў неадкладна ўступіць у перагаворы з Расіяй. Літаральна, на трэці або чацвёрты дзень гэтай вайны. І ён прыняў гэту прапанову", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго нагадаў, што на беларускай тэрыторыі былі арганізаваны тры раунды перагавораў паміж Расіяй і Украінай. Цяпер перамовы працягваюцца ў рэжыме відэаканферэнцыі.
"Мы не нападаем на Украіну, мы не бамбім Украіну. Мы прыхільнікі перагавораў. Мы хочам, каб гэтыя перагаворы скончыліся вось у гэтай зале. Сімвалічна, што ў гэтай зале ў Мінску дагаворы тады былі падпісаны па Украіне", - звярнуў увагу ён.
Ракетныя ўдары па Беларусі
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь хоча міру ва Украіне, таму што калі там не будзе міру, то яго не будзе і на беларускай тэрыторыі.
"Калі толькі Украіна будзе працягваць эскалацыю ў дачыненні да Беларусі, то мы адкажам. Што я маю на ўвазе. Яны ў момант канфлікту 23-24 чысла планавалі нанясенне ўдару па тэрыторыі Беларусі. Я пра гэта казаў. З чатырох кропак мы гэта прадухілілі", - яшчэ раз нагадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўкраінскі бок парушае беларускую граніцу. Праз яе лятаюць самалёты і верталёты.
"Больш за тое ў апошні тыдзень яны ажыццявілі пуск дзвюх ракет, як мінімум дзвюх ракет "Кропка-У" па тэрыторыі Беларусі. На шчасце, нам удалося іх збіць. Таму калі яны будуць правакаваць нас пастаянна, мы вымушаны будзем адказваць", - канстатаваў ён.
Пасля чаго выказаў упэўненасць, што беларускаму боку "не давядзецца ваяваць з Украінай". "Захаду не атрымаецца ўцягнуць нас у гэты канфлікт. У нас дастаткова розуму для таго, каб не ўцягнуцца ў гэты канфлікт, як да гэтага нас сёння амерыканцы са сваімі партнёрамі штурхаюць".
Чым заканчваецца вайна?
"Я перакананы, што ў бліжэйшы час гэты канфлікт, аперацыя Расіі завершыцца мірам. Скажу вам упершыню галоўнае - сёння Расія прапануе Украіне, Пуцін Зяленскаму, я гэта дакладна ведаю, абсалютна прымальны варыянт дагавора", - лічыць беларускі лідэр.
Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што "сёння яшчэ магчыма, каб Украіна з Расіяй дамовіліся і Зяленскі падпісаў з Пуціным гэтую дамову. Калі Зяленскі на гэта не пойдзе, то паверце яму давядзецца з цягам невялікага часу падпісаць акт аб капітуляцыі".
На думку Аляксандра Лукашэнкі, "Расія ў гэтай вайне не прайграе. У гэтым вы (японскі журналіст Шыгеноры Канехіра - Sputnik) 100% перакананыя таксама. Чым заканчваецца вайна ў выпадку перамогі аднаго з бакоў - Японія гэта ведае лепш, чым я".
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка даў інтэрв'ю журналісту з Японіі - аб чым размаўлялі?
Лукашэнка сцвярджае, што над Прыпяццю збілі ракету "Точка-У"
Лукашэнка даў прагноз па курсе долара ў Беларусі