Лукашэнка даў інтэрв'ю журналісту з Японіі - аб чым размаўлялі?

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2022
Падпісацца
Беларускі лідэр гутарыў з японскім журналістам каля паўтары гадзіны, рэпарцёр спытаў кіраўніка дзяржавы ў тым ліку аб тым, ці будзе Беларусь прымаць удзел у ваеннай аперацыі на Украіне.
МІНСК, 17 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў у чацвер інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Вядучы праграмы Hodo Tokushu ("Спецыяльны рэпартаж") Шыгеноры Канехіра спытаў у беларускага лідэра аб адносінах да ваеннай спецаперацыі Расіі ва Украіне, а таксама аб магчымым удзеле беларускіх вайскоўцаў у гэтай аперацыі.
Японскі журналіст атрымаў адказы на пытанне, што Расія прапануе Украіне, каб спыніць канфлікт. Акрамя таго, ён пацікавіўся ў Лукашэнкі аб даляглядах размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі: ці прасіў аб гэтым прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін?
Размова зайшла і пра атамную энергетыку. Шыгеноры Канехіра ўзгадаў, што беларусы пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, японцы - ад АЭС у Фукусіме. Інтэрв'юер спытаў у беларускага прэзідэнта аб асабістых і прафесійных узаемаадносінах з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім, а таксама пацікавіўся адносінамі Беларусі і Японіі - чаму яны сёння "недружалюбныя".
Напрыканцы размовы, зазначае Telegram-канал "Пул першага", блізкі да прэс-службы Лукашэнкі, журналіст спытаў у беларускага прэзідэнта, што ён думае наконт распаду Савецкага Саюза.
На гэты раз Аляксандр Лукашэнка даваў інтэрв'ю ў Зялёнай зале Палаца Незалежнасці, дзе ў 2015 годзе праходзілі перагаворы нармандскай чацвёркі і выпрацоўваліся Мінскія пагадненні.
Тэлеверсія інтэрв'ю выйдзе ў бліжэйшую суботу на "Беларусь-1" у 19.00.

Супрацоўніцтва складана развіваць

Шыгеноры Канехіра пасля інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам прызнаўся, што размова атрымалася прамой і адкрытай. Паводле яго слоў, у Японіі і Беларусі шмат агульнага, аднак на гэтым этапе супрацоўніцтва на ўзроўні дзяржаў цяжка з-за розных абставін, лічыць журналіст.
"На ўзроўні простых людзей, мірных грамадзян, думаю, нашы з вамі адносіны могуць яшчэ развівацца, але на ўзроўні ўрадаў у далейшым складана іх развіваць", - заявіў ён.

Каму Лукашэнка даваў інтэрв'ю ў апошні час?

Прэзідэнт Беларусі даў эксклюзіўнае інтэрв'ю расійскаму журналісту Уладзіміру Салаўёву 4 лютага, тады размова на вострыя тэмы доўжылася амаль дзве гадзіны.
Да гэтага, у 2021 годзе, беларускі лідэр размаўляў з гендырэктарам МІА "Россия сегодня" Дзмітрыем Кісялёвым. Таксама з ліку замежных СМІ кіраўнік беларускай дзяржавы ў мінулым годзе размаўляў з журналістамі CNN і BBC.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.
Чытайце таксама:
Пасол РФ аб інтэграцыі, вучэннях і пастаўках узбраенняў – поўная версія інтэрв’ю
Інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Уладзіміру Салаўёву - поўная версія
Эйсмант: размова Лукашэнкі і Кісялёва атрымалася выдатнай
Стужка навiн
0