Суд забараніў у Расіі Instagram і Facebook

Іск аб забароне ў краіне дзейнасці кампаніі Meta Platforms Inc быў пададзены генеральнай пракуратурай РФ.
Sputnik
МІНСК, 21 сак - Sputnik. Цвярскі суд Масквы ў панядзелак прыняў рашэнне забараніць сацсеткі Instagram і Facebook на тэрыторыі Расіі.
Іск аб забароне ў краіне дзейнасці кампаніі Meta Platforms Inc, якой належаць гэтыя сацсеткі, быў пададзены генеральнай пракуратурай РФ. У ведамстве патлумачылі гэты іск жаданнем ахаваць расіян ад далейшага парушэння іх правоў. Так, Instagram праігнараваў больш за 4,5 тысячы патрабаванняў выдаліць фэйкі аб спецаперацыі Расіі на Украіне і заклікі да несанкцыянаваных мітынгаў. У Генпракуратуры РФ таксама падкрэслілі, што кампанія парушае ўласныя правілы, дазваляючы заклікі да забойстваў расійскіх вайскоўцаў.
Нагадаем, раней Meta Platforms у святле падзей на Украіне часова зняла ў Facebook і Instagram забарону на заклікі да гвалту супраць расійскіх вайскоўцаў, "але не супраць грамадзянскага насельніцтва РФ".
Расійскія дзяржорганы адрэагавалі на гэта наступным чынам: Генпракуратура прапанавала прызнаць Meta экстрэмісцкай арганізацыяй, а Следчы камітэт завёў крымінальную справу аб публічных закліках да экстрэмізму і аб садзейнічанні тэрарызму, у сваю чаргу Раскамнагляд па патрабаванні Генпракуратуры абмежаваў доступ да Instagram у Расіі. З 14 сакавіка Instagram недаступны з расійскіх IP-адрасоў.
Facebook таксама быў заблакаваны - падставай паслужыла масавая дыскрэдытацыя расійскіх СМІ і інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку РІА Навіны, Sputnik і RT.
У панядзелак, 21 сакавіка, Цвярскі суд прызнаў кампанію Meta экстрэмісцкай арганізацыяй. Суддзя Вольга Солапава абвясціла пастанову па іску Генпракуратуры: "Задаволіць іскавыя патрабаванні Генеральнай пракуратуры аб забароне дзейнасці кампаніі Meta".
Рашэнне пачнуць выконваць неадкладна, адзначылі ў судзе.
Пры гэтым у судзе ўдакладнілі, што рашэнне не распаўсюджваецца на мэсанджар WhatsApp, які таксама належыць кампаніі Meta.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Расіі хочуць запусціць аналаг Instagram
"ВКонтакте" падтрымлівае малы і сярэдні бізнес у новых умовах
Ніякага экстрэмізму: Мінінфарм папярэдзіў Facebook і Instagram