https://bel.sputnik.by/20220311/nyakaga-ekstremzmu-mnnfarm-papyaredz-facebook--instagram-1061223267.html
Ніякага экстрэмізму: Мінінфарм папярэдзіў Facebook і Instagram
Ніякага экстрэмізму: Мінінфарм папярэдзіў Facebook і Instagram
Sputnik Беларусь
Раней кампанія Meta дазволіла карыстальнікам Facebook і Instagram "посціць" публікацыі з заклікамі да насілля ў адносінах да расійскіх салдат, а таксама з... 11.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-11T12:21+0300
2022-03-11T12:21+0300
2022-06-08T13:10+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь
instagram
экстрэмізм
сацсеткі
facebook
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/04/1056211423_0:143:3071:1870_1920x0_80_0_0_eadbba19ab639b0571f96346d870bd3d.jpg
МІНСК, 11 сак - Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі на фоне змен у рэдакцыйнай палітыцы кампаніі Мeta Platforms папярэджвае карыстальнікаў папулярных сацсетак Facebook і Instagram аб адказнасці за размяшчэнне экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамілі ў ведамстве.У Мінінфарме таксама ўказалі на тое, што распаўсюджванне публікацый, якія заклікаюць да тэрарыстычных дзеянняў і актаў насілля, лічыцца крымінальным злачынствам. Нагадаем, летась у Беларусі ўзмацнілі жорсткасць пакарання за экстрэмісцкую дзейнасць - да 5 гадоў пазбаўлення волі (за ўдзел у экстрэмізме). За садзейнічанне ў такой дзейнасці могуць пакараць да 7 гадоў калоніі, а да пяці гадоў "свеціць" тым, хто распаўсюджвае ў інтэрнэце забароненую інфармацыю, выдаючы дадзеныя асоб у сувязі з іх службовым становішчам."За падобныя публікацыі прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, а ў дачыненні да інтэрнет-рэсурсаў, якія яе распаўсюджваюць, могуць быць прыняты рашэнні аб абмежаванні доступу", - заявілі ў Мінінфарме.У ведамстве з 2014 года працуе рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму, узначальвае яе былы міністр інфармацыі, а зараз дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч.Што здарылася?Кампанія Meta Platforms, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, часова дазволіла сваім карыстальнікам публікаваць заклікі да гвалту ў дачыненні да расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі на Украіне. Кіраўніцтва кампаніі таксама дазволіла "посціць" публікацыі аб закліках да забойства расійскага і беларускага лідэраў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.Пасольства РФ у ЗША ўжо запатрабавала ад амерыканскіх уладаў спыніць экстрэмісцкую дзейнасць кампаніі.Twitter пачаў адзначаць беларускія дзяржСМІTwitter у сваю чаргу абмежаваў распаўсюджванне паведамленняў беларускіх дзяржСМІ. Сацсетка пачала адзначаць акаўнты такіх рэсурсаў, як БелТа, "СБ. Беларусь сегодня", "Звязда" і іншыя спецыяльнымі ярлыкамі "дзяржаўнае выданне". Прычына - сітуацыя вакол Украіны.У кампаніі адзначылі, што такім чынам "мы імкнемся забяспечыць кантэкст і празрыстасць кантэнту, які вы бачыце ў Твітары".Спецаперацыя на УкраінеРасія пачала ваенную аперацыю на Украіне 24 лютага. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму", а таксама "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны".Па заяве Мінабароны РФ, Узброеныя сілы наносяць удары толькі па ваеннай інфраструктуры і ўкраінскім войскам, грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае. Расія і Украіна правялі тры раунды перагавораў на беларускай тэрыторыі.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/04/1056211423_95:0:2826:2048_1920x0_80_0_0_28dedbe48249f8d8ab0291a44d518223.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь, instagram, экстрэмізм, сацсеткі, facebook
міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь, instagram, экстрэмізм, сацсеткі, facebook
Ніякага экстрэмізму: Мінінфарм папярэдзіў Facebook і Instagram
12:21 11.03.2022 (абноўлена: 13:10 08.06.2022) Раней кампанія Meta дазволіла карыстальнікам Facebook і Instagram "посціць" публікацыі з заклікамі да насілля ў адносінах да расійскіх салдат, а таксама з заклікамі да смерці прэзідэнтаў РФ і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
МІНСК, 11 сак - Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі на фоне змен у рэдакцыйнай палітыцы кампаніі Мeta Platforms папярэджвае карыстальнікаў папулярных сацсетак Facebook і Instagram аб адказнасці за размяшчэнне экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамілі ў ведамстве.
У Мінінфарме таксама ўказалі на тое, што распаўсюджванне публікацый, якія заклікаюць да тэрарыстычных дзеянняў і актаў насілля, лічыцца крымінальным злачынствам.
Нагадаем, летась у Беларусі ўзмацнілі жорсткасць пакарання за экстрэмісцкую дзейнасць - да 5 гадоў пазбаўлення волі (за ўдзел у экстрэмізме). За садзейнічанне ў такой дзейнасці могуць пакараць да 7 гадоў калоніі, а да пяці гадоў "свеціць" тым, хто распаўсюджвае ў інтэрнэце забароненую інфармацыю, выдаючы дадзеныя асоб у сувязі з іх службовым становішчам.
"За падобныя публікацыі прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, а ў дачыненні да інтэрнет-рэсурсаў, якія яе распаўсюджваюць, могуць быць прыняты рашэнні аб абмежаванні доступу", - заявілі ў Мінінфарме.
У ведамстве з 2014 года працуе рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму, узначальвае яе былы міністр інфармацыі, а зараз дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч.
Кампанія Meta Platforms, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, часова дазволіла сваім карыстальнікам публікаваць заклікі да гвалту ў дачыненні да расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі на Украіне. Кіраўніцтва кампаніі таксама дазволіла "посціць" публікацыі аб закліках да забойства расійскага і беларускага лідэраў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
Пасольства РФ у ЗША ўжо запатрабавала ад амерыканскіх уладаў спыніць экстрэмісцкую дзейнасць кампаніі.
Twitter пачаў адзначаць беларускія дзяржСМІ
Twitter у сваю чаргу абмежаваў распаўсюджванне паведамленняў беларускіх дзяржСМІ. Сацсетка пачала адзначаць акаўнты такіх рэсурсаў, як БелТа, "СБ. Беларусь сегодня", "Звязда" і іншыя спецыяльнымі ярлыкамі "дзяржаўнае выданне". Прычына - сітуацыя вакол Украіны.
У кампаніі адзначылі, што такім чынам "мы імкнемся забяспечыць кантэкст і празрыстасць кантэнту, які вы бачыце ў Твітары".
Расія пачала ваенную аперацыю на Украіне 24 лютага. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму", а таксама "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны".
Па заяве Мінабароны РФ, Узброеныя сілы наносяць удары толькі па ваеннай інфраструктуры і ўкраінскім войскам, грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае. Расія і Украіна правялі тры раунды перагавораў на беларускай тэрыторыі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Актыўнасць карыстальнікаў
"ВКонтакте" б'е рэкордыПасол РФ распавёў, калі адбудзецца
чацвёрты раунд перамоў з Украінай