Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

У ДПК распавялі, як за суткі вырасла колькасць бежанцаў з Украіны ў Беларусь

Бежанцам, якія прыбываюць, аказваюць уся неабходную дапамогу: абаграваюць, кормяць, даюць часовае жыллё.
Sputnik
МІНСК, 23 сак - Sputnik. Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведаміў, колькі бежанцаў з тэрыторыі Украіны прыехала ў рэспубліку за мінулыя суткі (з 06:00 аўторка па 06:00 серады).
Як адзначыла ведамства, за гэты час у Беларусь з тэрыторыі Украіны прыбылі 414 чалавек, транзітам праз Польшчу - 207, праз Літву - 10. Сутамі раней у рэспубліку прыбылі 424 украінцы.
Беларусы забяспечваюць украінцаў часовым жыллём, таксама недалёка ад прыгранічнай вёскі Гдзень у Гомельскай вобласці разгорнуты мабільны пункт абагравання Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Аналагічны комплекс абсталяваны паблізу пункта спрошчанага пропуску Паддабранка.
Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме, але ўкраінскі бок прыпыніў працу сваіх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю.
У асноўным бежанцы з Украіны імкнуцца ў краіны Захаду, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь - тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры.
На фоне расійскай ваеннай спецаперацыі ўкраінскі бок прыпыніў працу сваіх пагранпераходаў на граніцы з Беларуссю, пры гэтым беларускія пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме.
Прэзідэнт Беларусі раней расказаў, што з 2014 года ў Беларусь прыбылі каля 200 тысяч украінскіх бежанцаў.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Палявыя сталовыя для ўкраінцаў арганізавалі на беларускай мяжы
"Застаемся жыць у Беларусі": бежанцы з Украіны просяць дапамагчы з працай
Пешшу з чатырма дзецьмі: украінка прайшла праз пекла, эвакуіруючыся ў Беларусь