У мінскім метро сцвярджаюць, што "аплата бескантактнымі картамі праходзіць"

Ранішнія пасажыры падземкі сутыкнуліся з немагчымасцю аплаты праезду банкаўскімі карткамі.
Sputnik
МІНСК, 24 сак - Sputnik. Прэс-служба Мінскага метрапалітэна заявіла, што аплата бескантактавымі банкаўскімі картамі ў метро ажыццяўляецца.
Раней пасажыры сталічнай падземкі звярнулі ўвагу на тое, што з 19 сакавіка былі прыпынены аперацыі з выкарыстаннем картак плацежных сістэм Mastercard, VISA, эмітаваных банкамі - нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, а таксама аплата з дапамогай шэрагу сэрвісаў мабільных плацяжоў.
Таксама там праінфармавалі, што створана спецыяльная гарачая лінія для таго, каб вырашаць пытанні аплаты карткамі. Тэлефанаваць можна па нумары +375 17 217 39 50.
Акрамя таго, на сайце paybycard.by уладальнік карты можа аператыўна праверыць яе статус і кантраляваць рэалізаваныя паездкі, іх аб'яднанне для аплаты, даты спісанняў грошай.

Што адбываецца з аплатай?

Тым не менш, жыхары сталіцы працягваюць скардзіцца на тое, што карткай усё яшчэ нельга скарыстацца для аплаты праезду праз бескантактавыя тэрміналы, якія ўстаноўлены на турнікетах у метро.
Як мінімум картамі "Прыёрбанк", які з'яўляецца рэзідэнтам Беларусі, аплаціць праезд нельга. Раней 21 сакавіка стала вядома, што ў метро больш нельга аплаціць праезд з дапамогай мабільнага тэлефона. Гэта стала адным з наступстваў заходніх санкцыяў супраць беларускай фінансавай сістэмы.
Справа ў тым, што сучасная сістэма аплаты праезду ў сталічнай падземцы была ўкаранёна пры дапамозе беларускай "дачкі" Сбер Банка. Беларускі Сбер Банк раней праінфармаваў, што плацежныя сістэмы Mastercard і Visa з суботы 19 сакавіка абмяжуюць з ім працу.
На бягучым тыдні стала вядома, што ў метро больш нельга аплаціць праезд з дапамогай мабільнага тэлефона. Гэта стала адным з наступстваў заходніх санкцыяў супраць беларускай фінансавай сістэмы.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Мінску праезд у метро нельга аплаціць карткай
Аплаціць метро па тэлефоне зараз нельга: новыя абмежаванні ад банкаў