МІНСК, 24 сак - Sputnik. Сёння пасажыры ў мінскім метрапалітэне сутыкнуліся з тым, што не могуць аплаціць праезд пры дапамозе банкаўскіх картак.
У прыватнасці, карткай нельга скарыстацца для аплаты праезду праз бескантактавыя тэрміналы, якія ўстаноўлены на турнікетах у метро.
У касе на станцыі метро карэспандэнту Sputnik пацвердзілі, што зараз бескантактавай аплатай нельга скарыстацца карткай ніводнага з банкаў.
У прэс-службе мінскага метрапалітэна не змаглі пракаментаваць сітуацыю і прапанавалі пачакаць з'яўленні інфармацыі ў афіцыйнай крыніцы.
Раней 21 сакавіка стала вядома, што ў метро больш нельга аплаціць праезд з дапамогай мабільнага тэлефона. Гэта стала адным з наступстваў заходніх санкцыяў супраць беларускай фінансавай сістэмы.
Справа ў тым, што сучасная сістэма аплаты праезду ў сталічнай падземцы была ўкаранёна пры дапамозе беларускай дачкі Сбер Банка. Беларускі Сбер Банк раней праінфармаваў, што плацежныя сістэмы Mastercard і Visa з суботы 19 сакавіка абмяжуюць з ім працу.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Аплаціць метро па тэлефоне зараз нельга: новыя абмежаванні ад банкаў
Карты, наяўныя і валюта: новыя абмежаванні ад беларускіх банкаў
Ці будуць у Беларусі ўводзіць абмежаванні на набыццё валюты?