Ці будуць у Беларусі ўводзіць абмежаванні на набыццё валюты?
© Sputnik / Михаил Мордасов
/ Падпісацца
Эксперты мяркуюць, што Нацбанк Беларусі пры ажыятажы на валютным рынку можа прымяніць меры стрымлівання.
Цэнтрабанк Расіі з 9 сакавіка ўвёў валютныя абмежаванні. Бліжэйшыя паўгода расіяне не змогуць купіць у банках долары і еўра, а таксама зняць са сваіх укладаў і рахункаў больш за $10 тысяч - зроблена гэта для стабілізацыі валютнага рынку.
Ці могуць падобныя абмежаванні ўвесці ў Беларусі, калі расіяне паедуць па валюту ў нашу краіну? Спецыялісты нагадваюць, што практыка ведае нямала механізмаў: абмежаваны аб'ём продажу, продаж па пашпартах, працэнтны збор з продажу і гэтак далей.
Sputnik пагаварыў з эканамічнымі экспертамі і даведаўся, як Нацбанк і ўрад могуць адрэагаваць на сітуацыю.
Не дапусціць панікі
Кандыдат эканамічных навук Георгій Грыц не выключае магчымасці ўвядзення валютных абмежаванняў у Беларусі, аднак першасна, на яго думку, зусім іншае.
"Я б акцэнт па-іншаму паставіў: што першасна. Першасна сёння падтрымліваць насельніцтва, каб збіць нейкім чынам ажыятаж. Таксама першасна падтрымаць рэальны сектар эканомікі, малы і сярэдні бізнес, які стварае працоўныя месцы. Па гэтым шляху пайшла РФ, былі падпісаны антыкрызісныя ўказы. Таму прыкладам няхай не пераймання, але вельмі ўважлівага вывучэння для беларускіх фінансавых інстытутаў з'яўляецца Расійская Федэрацыя", – тлумачыць ён.
Па словах Грыца, магчымасць увядзення валютных абмежаванняў трэба вывучаць прадметна. Расія знаходзіцца ў цяжэйшай сітуацыі пасля ўвядзення шэрагу заходніх санкцый, чым Беларусь, аднак у той жа час сітуацыях па некаторых пазіцыях у яе больш абароненая.
"Возьмем той жа золатавалютны рэзерв: ён, па-мойму, уваходзіць у топ-5 сусветных эканомік. Больш за 600 мільярдаў долараў. Нягледзячы на санкцыі, мільярдаў 300 у іх ёсць уласнага рэзерву. У іх ёсць стратэгічныя рэсурсы - газ, нафта, тытан, уран", - падкрэслівае эксперт.
Адной з рызык, працягвае Грыц (гэта таксама адзначаюць спецыялісты беларускага Нацбанка), з'яўляецца вялікі ўзровень валютных дэпазітаў, якія захоўваюцца ў банкаўскай сістэме.
"На сёння яны перавышаюць каля 12 мільярдаў долараў. З гэтага пункту гледжання нельга дапусціць паніку для зняцця гэтых дэпазітаў, якія не пакрываюцца золатавалютным рэзервам", - канстатуе суразмоўца.
100 долараў на рукі
Эканамічны эксперт Аляксандр Казлоў адзначае: калі расіяне прыедуць у Беларусь мяняць валюту, і, калі Нацбанк убачыць, што гэтая тэндэнцыя працягнецца, абмежаванні будуць уведзены і ў нашай краіне.
"Якога роду будуць такія абмежаванні? Практыка ведае шмат механізмаў, пачынаючы ад таго, што будзе абмежаваны аб'ём продажу - за 100, 200, 300 і нават за 500 доларамі ў адны рукі ніхто сюды не паедзе. Таму абмежаванні па аб'ёмах продажу магчымыя. Магчыма, нейкія ўтрыманні з продажу валют фізічным асобам - як у Расіі было 30%, а потым 12%. У нас такая практыка таксама была, але, як мне здаецца, лепш адразу зрабіць справядлівы, рынкавы курс, таму што інакш гэта ўсё ператвараецца ў ценявыя працэсы. А ценявыя працэсы – некіравальныя”, – разважае ён.
Яшчэ некалькі варыянтаў - абмежаванне на рэалізацыю валюты нерэзідэнтам, а таксама продаж валюты па пашпартах.
"Інструментаў на самой справе маса. Вядома, усе гэтыя працэсы ствараюць перадумовы для множнасці курсаў і аднаўлення ценявога валютнага рынку. Практыка мінулых гадоў паказала, што множнасць курсаў стварае шчыліны для карупцыі, для чорнага рынку", – рэзюмуе эксперт.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Істэрыя і помста Захаду: што будзе з курсамі валют ва ўмовах санкцый?
Золатавалютныя рэзервы ў лютым "схуднелі" на 260 мільёнаў долараў
Валютчыкі вяртаюцца? Даведаліся, які ў Мінску чорны курс долара