Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін адрэагаваў на спробы заходніх краін "адмяніць Расію"

Расійскі лідэр параўнаў сёлетнюю масавую кампанію па знішчэнні ўсяго рускага на Захадзе з тым, якія акцыі праводзілі нацысты ў Германіі.
Sputnik
МІНСК, 25 сак - Sputnik. Спробы Захаду "адмяніць Расію" пачаліся не ўчора, заявіў расійскі лідэр на сустрэчы з лаўрэатамі прэмій прэзідэнта РФ у галіне літаратуры і мастацтва.
Цэлы шэраг заходніх дзяржаў зараз робіць чарговую цынічную спробу замоўчваць гістарычныя факты, кнігі, імёны і проста людзей, якія не ўпісваюцца ў шаблоны, у Галівудзе адмяняюць фільмы з перамогамі Чырвонай Арміі, сказаў Пуцін.
“У Галівудзе штораз выходзілі фільмы, дзе адзіным пераможцам нацызму называліся ЗША. А ўклад Чырвонай Арміі проста ўзялі і адмянілі. У Японіі ў дзень бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі альбо маўчаць, хто скінуў бомбы на іх гарады, альбо пішуць зусім лухту, маўляў, гэта зрабілі нейкія саюзнікі. А пра тое, што менавіта ЗША ўчынілі гэтую бойню, не кажуць. Гэтую праўду таксама цынічна вырашылі адмяніць".

Да чаго прывядуць спробы "адмяніць Расію"

Расійскі лідэр прывёў у якасці прыкладу нядаўнюю кампанію ў заходніх СМІ супраць брытанскай пісьменніцы Джоан Роўлінг, якая не дагадзіла прыхільнікам гендэрных свабод. Цяпер жа, паводле слоў расійскага лідэра, на Захадзе спрабуюць адмяніць Расію і як народ, і як дзяржаву.
"Сёння спрабуюць адмяніць цэлую тысячагадовую краіну, наш народ. Гавору аб прагрэсіруючай дыскрымінацыі ўсяго, што звязана з Расіяй. Праславутая культура адмены ператварылася ў адмену культуры. З афіш вымароўваюць Чайкоўскага і Рахманінава, забараняюцца рускіх пісьменнікаў і іх кнігі", - сказаў ён.
Пуцін параўнаў сёлетнюю масавую кампанію па знішчэнні ўсяго рускага на Захадзе з тым, якія акцыі праводзілі нацысты ў Германіі.
Цяпер падрываюцца вечныя каштоўнасці і нормы ў цэлым шэрагу дзяржаў, рэзюмаваў прэзідэнт Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расія будзе прадаваць свой газ толькі за рублі
ЕАЭС цалкам адмовіцца ад долара і еўра - міністр Глазьеў
Па якіх артыкулах экспарту Расія лідзіруе ў свеце