Гродзенскі заапарк распавёў "лаўсторы" палярных соў

Эксперты мяркуюць, што прыхільнікі культавай кнігі пра Гарыю Потэра павінны з'ехацца ў Гродзенскі заапарк, дзе пасялілася парачка цудоўных палярных сов.
Sputnik
МІНСК, 27 сак Sputnik. Палярная сава Букля, якую больш за месяц таму прывезлі з Мінска ў Гродзенскі заапарк, пераехала да самца Нэльсана.
Відэа аб пачатку савінай "лаўсторы" зняў Гродзенскі заапарк.
Беласнежная сава, якая яшчэ нядаўна была "сталічнай штучкай", хутка асвоілася і праз некалькі гадзін пасля пераезду адчувала сябе на новай "жылплошчы" паўнапраўнай гаспадыняй.
Саву клічуць Букля, па імені паштовай савы Гары Потэра, у якую закахалася не адно пакаленне прыхільнікаў культавай кнігі.
У Гродзенскім заапарку гэта не адзіная парачка соў - некалькі гадоў таму там з'явіліся совы-сіпухі. Іх прывезлі з Калінінградскага заапарка. Паколькі яны начныя птушкі, то для таго, каб аматары птушак маглі даведацца пра іх жыццё, у заапарку ўстанавілі відэаназіранне.
У дзікай прыродзе ў Беларусі жыве больш за 10 відаў сов. Сярод іх ёсць шэрая няясыць, даўгахвостая няясыць, каршаковая сава, балотная сава, пугач. Часам на зімоўку ў Беларусь залятае белая палярная сава.
Вушастая сава ў Беларусі была абрана птушкай 2015 года.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Паласаты год: як жывуць тыгры ў Мінскім заапарку – відэа
У Мінскім заапарку ў лемураў з'явілася патомства
Фотафакт: Ангела Меркель за два дні да адстаўкі пайшла ў заапарк