https://bel.sputnik.by/20220103/palasaty-god-yak-zhyvuts-tygry--mnskm-zaaparku--vdea-1059202498.html
Паласаты год: як жывуць тыгры ў Мінскім заапарку – відэа
Паласаты год: як жывуць тыгры ў Мінскім заапарку – відэа
Sputnik Беларусь
Згодна з усходнім гараскопам, год пройдзе пад знакам Блакітнага Вадзянога Тыгра. У Беларусі ёсць свае жывыя талісманы – амурскія і бенгальскія тыгры. Яны... 03.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-03T10:52+0300
2022-01-03T10:52+0300
2022-01-03T10:52+0300
відэа
тыгр
заапарк
беларусь
новы год
мінскі заапарк
відэа
новы год - 2022
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/17/1058968030_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_9214c7fb6a574255d21d0b4cb6d2890c.jpg
Бык перадаў свае паўнамоцтвы Кошцы, якой так падыходзіць снег. З надыходам года Тыгра ў Мінскім заапарку чакаюць павелічэння наведвальнікаў – бо тут ёсць тры сімвалы 2022-га. Амурская тыгрыца Яраслава і бенгальская парачка – Сайман і яго сяброўка Тамуці.Бенгальскі тыгр Сайман і яго сяброўка Тамуці маюць незвычайны колер меха – шэрыя палосы на белым фоне, а таксама блакітныя вочы. Усё гэта вынік генетычнай мутацыі.Як гавораць супрацоўнікі заапарка, Сайман больш прыязны і актыўны. Наведвальнікаў не цураецца. "Пазіруе" перад жадаючымі сфатаграфаваць экзатычнага звера.Тамуці па характары зусім адрозніваецца ад Саймана. Тыгрыца больш спакойная, але скрытная."Тамуці – дастаткова скрытная жывёла, яна не любіць бываць на людзях. Хаваецца ад старонніх вачэй за каменем у вальеры", - удакладняе супрацоўніца.Як гавораць супрацоўнікі заапарка, глядзець на тыграў-прыгажуноў можна, а чапаць нельга – такое правіла.Ну, а як дамаўляцца з блакітным вадзяным тыграм у новым годзе – кожнаму вырашаць самому. Зрэшты, работнікі заапарка асабліва не вераць у астралагічныя прагнозы.Але ўпэўнены ў адным: выдатны навагодні настрой у заапарку гарантаваны ўсім наведвальнікам. Тым больш, у святочныя выхадныя і канікулы ў дзяцей. Самы час убачыць талісман 2022 года.Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/17/1058968030_394:0:1834:1080_1920x0_80_0_0_351bbed5a3e8c64e241b12aff81800d7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тыгр, видео, заапарк, беларусь, новы год, мінскі заапарк, відэа, новы год - 2022
тыгр, видео, заапарк, беларусь, новы год, мінскі заапарк, відэа, новы год - 2022
Паласаты год: як жывуць тыгры ў Мінскім заапарку – відэа
Згодна з усходнім гараскопам, год пройдзе пад знакам Блакітнага Вадзянога Тыгра. У Беларусі ёсць свае жывыя талісманы – амурскія і бенгальскія тыгры. Яны знаходзяцца ў Мінскім заапарку. Глядзіце відэа Sputnik аб гэтых наравістых, свавольных звярах.
Бык перадаў свае паўнамоцтвы Кошцы, якой так падыходзіць снег. З надыходам года Тыгра ў Мінскім заапарку чакаюць павелічэння наведвальнікаў – бо тут ёсць тры сімвалы 2022-га. Амурская тыгрыца Яраслава і бенгальская парачка – Сайман і яго сяброўка Тамуці.
"Яраслава дастаткова доўга прывыкала да месца жыхарства, усе жывёлы, якія да нас прыбываюць, яны праходзяць каранцін на працягу месяца, тады наша тыгрыца асцярожнічала. Цяпер яна адаптавалася, адчувае сябе камфортна", - расказвае метадыст Мінскага заапарка Вольга Калмакова.
Бенгальскі тыгр Сайман і яго сяброўка Тамуці маюць незвычайны колер меха – шэрыя палосы на белым фоне, а таксама блакітныя вочы. Усё гэта вынік генетычнай мутацыі.
Як гавораць супрацоўнікі заапарка, Сайман больш прыязны і актыўны. Наведвальнікаў не цураецца. "Пазіруе" перад жадаючымі сфатаграфаваць экзатычнага звера.
Тамуці па характары зусім адрозніваецца ад Саймана. Тыгрыца больш спакойная, але скрытная.
"Тамуці – дастаткова скрытная жывёла, яна не любіць бываць на людзях. Хаваецца ад старонніх вачэй за каменем у вальеры", - удакладняе супрацоўніца.
Як гавораць супрацоўнікі заапарка, глядзець на тыграў-прыгажуноў можна, а чапаць нельга – такое правіла.
Ну, а як дамаўляцца з блакітным вадзяным тыграм у новым годзе – кожнаму вырашаць самому. Зрэшты, работнікі заапарка асабліва не вераць у астралагічныя прагнозы.
Але ўпэўнены ў адным: выдатны навагодні настрой у заапарку гарантаваны ўсім наведвальнікам. Тым больш, у святочныя выхадныя і канікулы ў дзяцей. Самы час убачыць талісман 2022 года.
Тыгр навучыўся спяваць, каб прыцягваць да сябе ўвагу - відэа