Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Амаль 3 тысячы грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь за 3 дні - ДПК

Іншаземцам, якія накіроўваюцца з Украіны да месца пастаяннага пражывання, дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь да 15 красавіка.
Sputnik
МІНСК, 28 сак - Sputnik. За апошнія тры дні ў Беларусь украінска-беларускую мяжу праехала 2088 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу - 604, праз Літву - 39, Латвію - 3, пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
Такія лічбы былі зафіксаваныя з 6.00 25 сакавіка па 6.00 28 сакавіка.
У ведамстве нагадалі, што беларускі бок працягвае аказваць неабходную дапамогу людзям, якія прыбываюць з украінскай тэрыторыі. Пункты пропуску на мяжы Беларусі працуюць у штатным рэжыме.
Там удакладнілі, што для замежнікаў, якія ратуюцца ад баявых дзеянняў, і накіроўваюцца дадому, да 15 красавіка дазволены бязвізавы ўезд з Украіны ў Беларусь.

Гуманітарны крызіс

Па дадзеных Арганізацыі Аб'яднаны Нацый (ААН), больш за 12 мільёнаў украінцаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе. Пакінулі краіну не менш як тры мільёны чалавек. У асноўным бежанцы з Украіны імкнуцца ў краіны Захаду, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь - тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Новы раўнд перамоў з Украінай пройдзе вочна 29-30 сакавіка - Мядзінскі
Расія будзе прадаваць свой газ толькі за рублі
ЕАЭС цалкам адмовіцца ад долара і еўра - міністр Глазьеў