"Спутник V" паказаў сваю эфектыўнасць у ВІЧ-інфіцыраваных людзей

Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса "Спутник V" стала яшчэ і першым у свеце прэпаратам, якія паказаў сваю эфектыўнасць супраць COVID-19 у ВІЧ-станоўчых асоб.
Sputnik
МІНСК, 28 сак - Sputnik. Расійская вакцына ад карjнавіруса "Спутник V" эфектыўная і для людзей, які мае станоўчы ВІЧ-статус, пра гэта паведамляе Расійскі фонд прамых інвестыцый.
Даследаванне, праведзенае цэнтрам ім. Н.Ф. Гамалеі і Маскоўскім цэнтрам прафілактыкі і барацьбы са СНІДам, было апублікавана ў вядучым медыцынскім выданні The Lancet. Публікацыя пацвярджае эфектыўнасць прэпарата ў гэтай катэгорыі насельніцтва.
""Спутник V" стаў першай у свеце вакцынай з даказанай эфектыўнасцю па абароне ад каронавіруса ВІЧ-станоўчых асоб, якія атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію", - адзначаецца ў паведамленні.
Згодна з вынікамі, у ВІЧ-станоўчых асоб эфектыўнасць прэпарата складае 79 працэнтаў. У даследаванні прынялі ўдзел больш за 24 тысячы ВІЧ-інфікаваных грамадзян, якія атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію.

Вакцына "Спутник V"

На дадзены момант расійская вакцына ад каронавіруса "Спутник V" адобрана больш як у 70 краінах з агульным насельніцтвам звыш 4 млрд чалавек. Прэпарат паказаў сваю эфектыўнасць супраць штаму "дэльта" (83,1% супраць заражэння і 94,4% супраць шпіталізацыі), а таксама супраць штаму "амікрон".
Зніжэнне віруснейтралізуючай актыўнасці "Спутника V" супраць "амікрон"-варыянту ў 3-7 разоў менш у параўнанні з паказчыкамі іншых сусветна вядомых вакцын.

Вакцынацыя і ВІЧ

ВІЧ-інфекцыя не з'яўляецца супрацьпаказаннем да вакцынацыі ад COVID-19. Пазіцыя расійскага Міністэрства аховы здароўя ў гэтым пытанні адназначная: прышчапляцца ад каронавіруса дадзенай катэгорыі грамадзян неабходна, менавіта гэта лічыцца найважнейшай мерай забеспячэння абароны ў гэтай катэгорыі пацыентаў.
"У цэлым пры прыняцці рашэння аб вакцынаванні ВІЧ-станоўчага пацыента важна атрымаць інфармацыю аб паказчыках яго імуннага статусу (колькасці CD4+ лімфацытаў у крыві). Так, калі іх узровень больш за 200 кл/мкл, то вакцынацыя не мае абмежаванняў. Калі колькасць клетак CD4+ менш названай нормы, то да выкарыстання не рэкамендаваны, да прыкладу, жывыя вакцыны (адзёр, эпідэмічны паратыт, краснуха, ветраная воспа)", - тлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь