МІНСК, 28 сак - Sputnik. Калегія па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суда распачала ў панядзелак разгляд крымінальнай справы расіянкі Сафіі Сапегі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Абвінавачаная дастаўлена ў суд, яна не пад вартай, таму знаходзіцца не ў клетцы, а на лаве. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае дзяржабвінаваўца з Генеральнай пракуратуры.
Сафія Сапега з адвакатам на судзе
© Sputnik / Тамара Беляева
Пацярпелыя і сведкі выкліканы на наступныя пасяджэнні.
Дзяржаўны абвінаваўца заявіў хадайніцтва аб правядзенні суда ў закрытым рэжыме з-за таго, што ў матэрыялах справы ёсць інфармацыя, якая ўтрымлівае прызнаны экстрэмісцкім кантэнт.
Калегія па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда задаволіла хадайніцтва дзяржаўнага абвінаваўцы.
"Судовая калегія Гродзенскага абласнога суда вызначыла (...) далейшы разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сапегі праводзіць у закрытым судовым паседжанні", – сказаў суддзя, калі вярнуўся з дарадчага пакоя. Каб прыняць рашэнне па хадайніцтве пракурора, суду спатрэбілася каля 15 хвілін.
Перад пачаткам суда над Сафіяй Сапегай
© Sputnik / Тамара Беляева
Суддзя заявіў, што судовая калегія палічыла магчымым і неабходным задаволіць хадайніцтва дзяржабвінаваўцы ў інтарэсах бяспекі пацярпелых, сведкаў і іншых удзельнікаў працэсу.
"Зліў" персанальных дадзеных
Сапегу судзяць па сямі артыкулах крымінальнага кодэкса Беларусі, у тым ліку за распальванні нацыянальнай варожасці, незаконных дзеяннях у адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках.
Гаворка ідзе аб тым, што ў 2020 годзе ў інтэрнэт былі злітыя персанальныя дадзеныя праваахоўнікаў. Як раней паведамлялася, Сапега абвінавачваецца ў тым, што была мадэратарам "Чорнай кнігі Беларусі" (дадзены рэсурс быў прызнаны беларускім судом экстрэмісцкім), праз якую былі злітыя дадзеныя сілавікоў.
Сапега была сярод пасажыраў самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс 23 мая. Пасля атрыманага паведамлення аб мініраванні самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў Мінску, дзе студэнтка і была затрымана.
Дзяўчыну вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці, а таксама ўдзеле ў масавых беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Праз месяц пасля затрымання яна была пераведзена пад хатні арышт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Польскі дэзерцір Эміль Чэчка знойдзены мёртвым у Мінску
Польскі суд адмовіў у выдачы Беларусі Сцяпана Пуцілы
Раман Пратасевіч: я заключыў дасудовае пагадненне са следствам і замаху не баюся