Беларусаў, якія з'ехалі з краіны, прыраўнялі да "дармаедаў" у аплаце паслуг ЖКГ

Беларусам, якія з'ехалі з краіны на месяц і больш, цяпер давядзецца аплачваць поўны кошт камунальных паслуг, вынікае з абноўленай пастановы ўрада.
Sputnik
МІНСК, 30 сак - Sputnik. Грамадзянам Беларусі, якія маюць ва ўласнасці жыллё, і якія з'ехалі з краіны на месяц і даўжэйшы тэрмін, давядзецца аплачваць поўны кошт камунальных паслуг.
Савет міністраў прыняў пастанову № 166, якой уносяцца змены ў шэраг папярэдніх пастаноў урада, у тым ліку аб налічэнні і пераразліку платы за "камуналку". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У прыватнасці, рашэннем урада пашырана кола асоб, якія будуць аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі з поўнай кампенсацыяй затрат.
Да тых, хто будзе плаціць на камуналку "па поўнай", адносяцца тыя, хто выехаў за межы краіны, непрацуючыя беларусы працаздольнага ўзросту, якія маюць ва ўласнасці жыллё, а таксама члены іх сем'яў, у якіх таксама няма працы ў Беларусі.
Аплата ЖКГ залежыць ад тэрміну адсутнасці грамадзян у Беларусі - калі іх няма тут месяц і больш, ім давядзецца аплаціць 100% кошту. Таксама скарэкціраваны парадак налічэння і пераразліку платы за асобныя камунальныя паслугі.
Працяглы выезд за межы краіны адлічваецца з 1 сакавіка, гэта значыць усе зацікаўленыя ўбачаць змены ў "жыроўках" ужо ў красавіку.
Па дадзеных Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на дадзены момант беларусы аплачваюць каля 83% кошту камунальных паслуг.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ад 4 да 30 рублёў: як змяніліся сумы ў жыроўках беларусаў?
Будуць расці: міністр ЖКГ распавёў аб цэнах на "камуналку"
Камунальныя паслугі падаражэюць у Беларусі