Навіны аб уступнай кампаніі ў расійскія ВНУ, дадатковых квотах для беларускіх абітурыентаў і пашырэнні магчымасцей для паступлення - чарговая гутарка ў студыі радыё Sputnik. У гасцях - кіраўнік прадстаўніцтва "Рассупрацоўніцтва" ў Беларусі Эдуард Крусткалн і кансультант прадстаўніцтва Андранік Аўсепян.
"Днямі адбылося пасяджэнне рабочай групы з удзелам прадстаўнікоў "Рускага дома" ў Беларусі, Пасольства Расіі, Міністэрства адукацыі Беларусі і прадстаўнікамі расійскіх ВНУ. Была адобрана квота беларускіх абітурыентаў, якія паступаюць у расійскія вышэйшыя навучальныя ўстановы - 1100 чалавек. Дакументы ахвочых вучыцца ў Расіі ўжо адпраўленыя ў Маскву. Ёсць у нас і невялікі рэзерв, разлічаны на 100 чалавек", - паведаміў Крусткалн.
"У гэтым годзе мы вырашылі правесці апытанне сярод кандыдатаў на паступленне і іх бацькоў - больш за 80 працэнтаў ацанілі нашу работу на "выдатна", што прыемна ўсёй камандзе нашага прадстаўніцтва", - сказаў Аўсепян.
Паводле слоў кіраўніка беларускага "Рускага дома", уступны працэс на сёння не скончаны, і ёсць упэўненасць, што будзе адобрана і нейкая дадатковая квота для беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак.
Падрабязнасці ў відэасюжэце гутаркі з Эдуардам Крусткалнам і Андранікам Аўсепянам на радыё Sputnik Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларускія ВНУ разгледзяць пытанне аб наборы адлічаных за мяжой расіян
Якія ВНУ выбіраюць беларускія абітурыенты ў Расіі і чаму
Лукашэнка выказаў меркаванне, кім будзе яго малодшы сын Мікалай