Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Якія ВНУ выбіраюць беларускія абітурыенты ў Расіі і чаму

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкПрыёмная кампанія
Прыёмная кампанія  - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Падпісацца
У расійскіх універсітэтах і іх філіялах на дадзены момант навучаецца каля 1200 беларускіх студэнтаў, з іх больш за палову - бясплатна.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Беларускіх абітурыентаў, якія паступаюць па ўрадавых квотах у расійскія ВНУ, становіцца больш. У наступным навучальным годзе колькасць стыпендый для іх плануюць павялічыць у два разы, распавялі Sputnik у міністэрстве адукацыі і навукі РФ.
Студэнты з Беларусі, якія вучацца ў расійскіх універсітэтах у межах квоты, выбіраюць, як правіла, такія напрамкі: эканоміка, менеджмент, юрыспрудэнцыя, фізічная культура і будаўніцтва. Самая папулярная ВНУ Расіі ў беларусаў – Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (МФТІ), у ім вучыцца каля 280 нашых суайчыннікаў.

Будучыя нафтавікі і аэрамеханікі

Паводле слоў прарэктара па вучэбнай рабоце гэтай ВНУ Арцёма Воранава, менавіта беларусы складаюць ільвіную долю з паступаючых у інстытут замежных студэнтаў. Звязана гэта з добрым узроўнем падрыхтоўкі беларускіх школьнікаў па матэматыцы і прыродазнаўча-навуковых дысцыплінах, а таксама адсутнасцю моўнага бар'ера.
На другім месцы па папулярнасці ў беларусаў сярод расійскіх ВНУ, паводле звестак прэс-службы Мінадукнавукі, - Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага. Рыхтуюць там у асноўным будучых інжынераў, нафтавікоў, будаўнікоў, аэрамеханікаў і біятэхнікаў.
Далей у рэйтынгу – Расійскі эканамічны ўніверсітэт імя Г.В. Пляханава (яго філіял ёсць у Мінску), Нацыянальны даследчы ўніверсітэт "Вышэйшая школа эканомікі" (у Санкт-Пецярбургу), а таксама Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт "МІФІ" (Масква).
У РУДН (Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў) вучыцца 114 беларускіх студэнтаў, больш за ўсё - на кірунках "Лячэбная справа", "Рэклама і сувязі з грамадскасцю", "Юрыспрудэнцыя", "Стаматалогія", "Міжнародныя адносіны".
У мінулым годзе расійскі ўрад выдзеліў 736 месц для абітурыентаў з Беларусі, у наступным навучальным годзе стыпендыі будуць прадастаўлены 1100 беларусам.

Як атрымаць квоту на вучобу ў Расіі?

Квота - гэта бясплатнае навучанне ў любым з 505 расійскіх ВНУ. Акрамя стыпендыі, яна гарантавана дае месца ў інтэрнаце і скідку на грамадскі транспарт.
Падаць заяўку на бясплатнае навучанне ў Расіі трэба на партале - https://education-in-russia.com. Адбор праходзіць у два этапы: першы - у прадстаўніцтве Рассупрацоўніцтва ў Мінску (да лістапада года, які папярэднічае паступленню), другі - непасрэдна ў расійскіх ВНУ (тэрміны вызначаюцца навучальнымі ўстановамі).
Дакументы для паступлення - гэта пашпарт, выпіска адзнак за 10-ы клас і вынікі індывідуальных дасягненняў (алімпіяды, навучальныя канферэнцыі, уласныя вынаходкі).
У снежні (гэта значыць за 9 месяцаў да паступлення) трэба будзе прайсці тэсціраванне. Яно праводзіцца дыстанцыйна ў фармаце практорынгу на базе МФТІ ці Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ. Гэта электронны экзамен, які здаюць дыстанцыйна, пры гэтым за абітурыентам сочаць "кантралёры", так званыя практары. Самі тэсты - нешта накшталт адзінага дзяржэкзамену, які здаецца ў Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnil:
Названа колькасць беларусаў, якія паступілі па ЦТ у ВНУ Расіі ў 2021 годзе
Беларусь і Расія актуалізуюць супрацоўніцтва ў адукацыі – Лук'янаў
Як атрымаць адукацыю ў Расіі? У беларусаў ёсць новыя магчымасці
Стужка навiн
0