МІНСК, 2 кра – Sputnik. Напярэдадні пачатку турыстычнага сезона 2022 года на ўзроўні ўрадаў прыняты шэраг рашэнняў, якія закліканы аднавіць былую папулярнасць крымскіх курортаў у беларусаў, пра гэта расказаў міністр курортаў і турызму Рэспублікі Крым Вадзім Волчанка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
У Беларусі міністр знаходзіцца з працоўным візітам. Крым прэзентуе свой санаторна-курортны патэнцыял на найбуйнейшай галіновай выставе "Адпачынак-2022", якая праходзіць у Мінску.
Міністр курортаў і турызму Рэспублікі Крым Вадзім Волчанка
© Sputnik / Victor Tolochko
Волчанка адзначыў, што Крым упершыню афіцыйна ўдзельнічае ў гэтым беларускім форуме.
"Сама выстава вельмі жывая, гэта сапраўды дзелавая размова з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу тут, у Беларусі. А сёння будуць сустрэчы з буйным бізнесам і буйнымі галіновымі саюзамі", - сказаў ён.
Міністр адзначыў, што і Беларусь, і Крым зацікаўлены ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. Прычым шмат для аднаўлення турыстычных патокаў робіцца ўжо сёння.
"На сустрэчы, якая ў нас была на ўзроўні міністра спорту і турызму Беларусі Сяргея Кавальчука, дасягнуты пэўныя дамоўленасці па прамых чыгуначных зносінах па маршруце Мінск-Смаленск-Сімферопаль. Абмяркоўвалася магчымасць авіязносін", - сказаў Волчанка.
Таксама бакі абмеркавалі тэму коштаўтварэння. У дапандэмійныя гады адпачынак у Крыме, на жаль, стаў недаступны большасці беларусаў. Часта водпуск за мяжой быў таннейшы. На думку міністра, адбіваецца недахоп інфармацыі.
"Мы цяпер можам гаварыць, што цэлы шэраг прапаноў, якія існуюць у Крыме, тут пра іх проста не ведаюць. Ёсць цэны на адпачынак, якія больш як канкурэнтаздольныя з усіх пунктаў гледжання і прымальныя для беларускага боку", - адзначыў Волчанка.
На яго думку, неабходна арганізаваць больш эфектыўны абмен інфармацыяй, наладзіць прамыя кантакты.
Прэс-канферэнцыя ў МПЦ Sputnik
© Sputnik
"Сёння будзем працаваць з прафесійнымі саюзамі і дзяржаўнымі структурамі Беларусі, каб абмеркаваць магчымасць увайсці ў сацыяльныя праграмы, якія ў Беларусі вельмі развіты. Падобны адпачынак можа быць больш чым даступны для беларусаў", - сказаў Волчанка.
Крым зноў стане бюджэтным
Знізіць кошт адпачынку шмат у чым дапаможа скарачэнне ланцужка пасярэднікаў.
"Мы дамовіліся аб функцыянаванни турыстычных аператараў крымскіх тут у Беларусі. Думаю, вынікі мы ўбачым ужо ў гэтым годзе", - сказаў міністр.
Волчанка заявіў, што супрацоўніцтва можа лічыцца ўзаемавыгадным, калі выйграюць абодва бакі.
“Беларусь можа прадставиць вельмі шмат цікавага ў сэнсе турыстычнага патэнцыялу і для крымчан, і для ўсіх расіян. Гэта датычыцца і санаторна-курортнага лячэння, аграрнага турызму. Тут прыняты некаторыя рашэнні, якія дапамогуць і нам развівацца ў сферы зялёнага турызму. Плюс прамысловы турызм. Гэта сапраўды можа стаць сур'ёзнай пляцоўкай для ўзаемаабмену турыстычнымі патокамі", - растлумачыў міністр.
Турыстычны сезон у Крыму адкрываецца ўжо ў маі. Да гэтага часу, выказаў упэўненасць міністр, усе праблемныя пытанні будуць зняты, і ў Крым за сонцам, морам, камфортам і за невялікія грошы паедуць тысячы беларусаў.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь