МІНСК, 2 кра – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей паміж Мінскам і Масквой створыць умовы для ўмацавання пазіцый дзяржаў на міжнароднай арэне.
2 красавіка Пуцін павіншаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з Днём яднання народаў дзвюх краін.
"За апошні час нашым краінам удалося нямала зрабіць для развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва. Зацверджаны шэраг важнейшых дакументаў, у тым ліку галіновыя саюзныя праграмы, абноўленая Ваенная дактрына і Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме, якую распаўсюдзіла прэс-служба Крамля.
Прэзідэнт Расіі выказаў упэўненасць, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей створыць умовы для ўмацавання пазіцый Расіі і Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама для далейшага прасоўвання па шляху фарміравання агульнай сацыяльна-эканамічнай і гуманітарнай прасторы.
"Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам нашых брацкіх народаў і па-сапраўднаму важна з улікам напружанай міжнароднай абстаноўкі", - сказаў на заканчэнне расійскі прэзідэнт.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні ў адрас расійскага калегі выказаў перакананне, што нарошчванне шматбаковых сувязей умацоўвае стваральны патэнцыял Саюза і з'яўляецца дзейсным адказам народаў Беларусі і Расіі на сучасныя выклікі і пагрозы.
"Сёння, на сломе гістарычных эпох, Саюзная дзяржава, у развіццё якой вы ўклалі нямала сіл і энергіі, у поўнай меры паказала сваю жыццеўстойлівасць і эфектыўнасць. Сумеснымі намаганнямі мы змаглі гарантаваць бяспеку грамадзян і ўстойлівасць эканомік нашых краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Дзень яднання
Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі адзначаецца 2 красавіка. У гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх краін Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве дагавор "Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі". Праз год у гэты ж дзень быў падпісаны дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі". Статут Саюза быў прыняты 23 мая 1997 года, а дэкларацыя "Аб далейшым яднанні Расіі і Беларусі" падпісана кіраўнікамі дзяржаў 25 снежня 1998 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца сёння
Прызнанне Крыма часткай РФ пашырыць сувязі з Беларуссю - Турчак
Беларусь і Расія адменяць роўмінг да 1 чэрвеня - Грызлоў