МІНСК, 5 кра – Sputnik. У пункце пропуску ў вёсцы Паддабранка адкрылася мабільная аптэка, паведамляецца ў Telegram-канале Гомельскага рэгіёна "Гомельшчына афіцыйна".
На беларуска-ўкраінскай мяжы Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа і мясцовыя ўлады адкрылі некалькі мабільных пунктаў, дзе дапамагаюць бежанцам з Украіны, а таксама жыхарам суседніх украінскіх вёсак.
У пункт пропуску ў вёсцы Паддабранка жыхары Гомельшчыны штодзень прыносяць сумкі з прадуктамі і лекамі сваім сваякам з суседніх вёсак па другі бок мяжы, якія аказаліся адрэзанымі ад свету, без забеспячэння і меддапамогі.
Раней Чырвоны Крыж адкрыў тут дабрачынную палатку-сталовую, каб украінцы, якія пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі, маглі атрымаць гарачае харчаванне. Акрамя таго, тут былі арганізаваны кансультацыі медыкаў. Цяпер па просьбе суседняй вёскі ў прыграніччы адкрылі яшчэ і мабільную аптэку.
"Гомельская "Фармацыя" адгукнулася на пажаданні, і цяпер перасоўны пункт рэалізацыі медыцынскіх прэпаратаў працуе тут кожны дзень з 08:00 да 15.00. Пры адсутнасці якіх-небудзь лекаў фармацэўт робіць паметкі і дастаўляе прэпарат на наступны дзень", - паведаміў Гомельскі аблвыканкам.
Дапамога украінскім бежанцам
На тэрыторыі Гомельшчыны працуюць ужо тры мабільныя пункты дапамогі бежанцам з Украіны: на пагранпераходах "Новая Гута", "Паддабранка" і каля пункта пропуску "Камарын".
Першы Чырвоны Крыж адкрыў у дзень з'яўлення гуманітарнага калідора да Беларусі, у пункце пропуску "Камарын": разгарнулі камфартабельныя палаткі, дзе можна паесці, выпіць гарбату, атрымаць першую медыцынскую і псіхалагічную дапамогу.
Бежанцаў з Украіны ў Беларусі размяшчаюць у інтэрнатах і санаторыях, пры жаданні дапамагаюць з дакументамі і працаўладкаваннем.
Паводле дадзеных ААН, з 24 лютага па 3 красавіка колькасць бежанцаў з Украіны перавысіла ўжо 4, 2 мільёны чалавек.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Яшчэ адзін пункт дапамогі ўкраінскім бежанцам адкрыюць у Гомельскай вобласці
Больш за 6 тысяч бежанцаў з Украіны прыбылі ў Беларусь за месяц
Палявыя сталовыя для ўкраінцаў арганізавалі на беларускай мяжы