Грошам ЕБРР знайшлі замену: рэканструкцыю трасы М3 аплацяць з бюджэту

З рэспубліканскага ў абласныя бюджэты будзе таксама перададзена 100 мільёнаў рублёў на рамонт мясцовых аўтадарог і вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў.
Sputnik
МІНСК, 6 кра - Sputnik. Беларускі ўрад на 47 мільёнаў рублёў павялічвае выдаткі рэспубліканскага дарожнага фонду, пастанову, апублікаваную ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Гэтыя грошы пойдуць на павелічэнне беларускага складніка па праекце "Рэспубліканскія масты і рэканструкцыя аўтадарогі М-3", які першапачаткова фінансаваўся з удзелам ЕБРР.
Аднак банк на фоне расійскай спецаперацыі на Украіне вырашыў прыпыніць доступ Расіі і Беларусі да сваіх фінансаў і экспертызы. Гэта значыць, што ў гэтых дзвюх краінах не будзе здзяйсняцца рэалізацыя праектаў з фінансавым удзелам гэтай міжнароднай арганізацыі і прыпыняецца любая дзейнасць у рамках тэхнічнага супрацоўніцтва.
Таксама з рэспубліканскага бюджэту ў абласныя будуць аддадзены субвенцыі ў памеры 60 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы прызначаюцца сельскагаспадарчым арганізацыям на куплю мінеральных угнаенняў і пагашэнне запазычанасцей за іх. Так, кожнай вобласці на гэтыя мэты будзе перададзена па 10 мільёнаў рублёў.
Акрамя гэтага, вобласці атрымаюць 50 мільёнаў рублёў на рамонт мясцовых аўтадарог і яшчэ столькі ж, каб адрамантаваць вулічна-дарожную сетку населеных пунктаў.
Апошнія праекты, якія ЕБРР пагадзіўся прафінансаваць у Беларусі, былі заключаны яшчэ ў лістападзе 2021-га. Яны прадугледжвалі выдзяленне грошай аднаму з беларускіх банкаў для крэдытавання малога і сярэдняга бізнэсу. Са снежня 2021 года ЕБРР прыняў рашэнне больш не выдзяляць сродкі нават на прыватныя праекты ў Беларусі.
Інвестыцыі ЕБРР у ​​беларускія праекты ў 2019 годзе склалі рэкордныя 400 мільёнаў еўра. За ўсе гады працы ў Беларусі банк уклаў 3 мільярды еўра.
Не так даўно банк аб'явіў і аб закрыцці сваіх офісаў у Маскве і Мінску. Такое рашэнне - "непазбежны вынік дзеянняў, зробленых Расійскай Федэрацыяй пры дапамозе Беларусі", адзначылі ў ЕБРР.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ЕБРР прыпыніў доступ Расіі і Беларусі да фінансаў арганізацыі
ЕБРР закрывае сваё прадстаўніцтва ў Мінску
Эксперт расказаў, што чакае валютныя ўклады ў беларускіх банках