https://bel.sputnik.by/20220404/ebrr-prypyn-dostup-ras--belarus-da-fnansa-arganzatsy-1061819251.html
ЕБРР прыпыніў доступ Расіі і Беларусі да фінансаў арганізацыі
ЕБРР прыпыніў доступ Расіі і Беларусі да фінансаў арганізацыі
Sputnik Беларусь
Цяпер банк не будзе фінансаваць праекты на тэрыторыі абедзвюх краін і адмаўляецца ад любога тэхнічнага супрацоўніцтва. 04.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-04T16:22+0300
2022-04-04T16:22+0300
2022-07-01T15:05+0300
еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ебрр)
фінансы
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101585/27/1015852710_0:0:1276:718_1920x0_80_0_0_c90a06480d1a18e351fa2911eb729768.jpg
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Савет кіраўнікоў ЕБРР адобрыў увядзенне жорсткіх абмежавальных мер у адносінах да Расіі і Беларусі, гаворыцца ў заяве фінансавай арганізацыі.Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця вырашыў прыпыніць доступ абедзвюх краін да сваіх фінансаў і экспертызы. Зроблена гэта будзе адразу пасля ўступлення ў сілу адпаведнага рашэння ўпраўляючых. Яно было прынята з-за расійска-ўкраінскага канфлікту.Як растлумачылі ў ЕБРР, зараз ні ў Расіі, ні ў Беларусі не будзе ажыццяўляцца рэалізацыя праектаў з фінансавым удзелам банка. Таксама прыпыняецца любая дзейнасьць у рамках тэхнічнага супрацоўніцтва. Раней банк аб'явіў і аб закрыцці сваіх офісаў у Маскве і Мінску.ЕБРР зазначыў, што такое рашэнне з`яўляецца "непазбежным вынікам дзеянняў, зробленых Расійскай Федэрацыяй пры дапамозе Беларусі".Апошнія праекты, якія ЕБРР пагадзіўся прафінансаваць, былі заключаны яшчэ ў лістападзе 2021-га. Яны прадугледжвалі выдзяленне грошай аднаму з беларускіх банкаў для крэдытавання малога і сярэдняга бізнэсу. Са снежня 2021 года ЕБРР прыняў рашэнне больш не выдзяляць сродкі нават на прыватныя праекты ў Беларусі.Інвестыцыі ЕБРР у беларускія праекты ў 2019 годзе склалі рэкордныя 400 мільёнаў еўра. За ўсе гады працы ў Беларусі банк уклаў 3 мільярды еўра.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101585/27/1015852710_160:0:1117:718_1920x0_80_0_0_3fc039bdde1aa8c16026967ffcab4d49.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ебрр), фінансы, беларусь, расія
еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ебрр), фінансы, беларусь, расія
ЕБРР прыпыніў доступ Расіі і Беларусі да фінансаў арганізацыі
16:22 04.04.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Цяпер банк не будзе фінансаваць праекты на тэрыторыі абедзвюх краін і адмаўляецца ад любога тэхнічнага супрацоўніцтва.
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Савет кіраўнікоў ЕБРР адобрыў увядзенне жорсткіх абмежавальных мер у адносінах да Расіі і Беларусі, гаворыцца ў заяве фінансавай арганізацыі.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця вырашыў прыпыніць доступ абедзвюх краін да сваіх фінансаў і экспертызы. Зроблена гэта будзе адразу пасля ўступлення ў сілу адпаведнага рашэння ўпраўляючых. Яно было прынята з-за расійска-ўкраінскага канфлікту.
Як растлумачылі ў ЕБРР, зараз ні ў Расіі, ні ў Беларусі не будзе ажыццяўляцца рэалізацыя праектаў з фінансавым удзелам банка. Таксама прыпыняецца любая дзейнасьць у рамках тэхнічнага супрацоўніцтва. Раней банк аб'явіў і аб закрыцці сваіх офісаў у Маскве і Мінску.
ЕБРР зазначыў, што такое рашэнне з`яўляецца "непазбежным вынікам дзеянняў, зробленых Расійскай Федэрацыяй пры дапамозе Беларусі".
Апошнія праекты, якія ЕБРР пагадзіўся прафінансаваць, былі заключаны яшчэ ў лістападзе 2021-га. Яны прадугледжвалі выдзяленне грошай аднаму з беларускіх банкаў для крэдытавання малога і сярэдняга бізнэсу. Са снежня 2021 года ЕБРР прыняў рашэнне больш не выдзяляць сродкі нават на прыватныя праекты ў Беларусі.
Інвестыцыі ЕБРР у беларускія праекты ў 2019 годзе склалі рэкордныя 400 мільёнаў еўра. За ўсе гады працы ў Беларусі банк уклаў 3 мільярды еўра.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь ЕБРР закрывае сваё прадстаўніцтва ў Мінску