Генпракурор Швед: Расія перадала Мінску новыя дадзеныя аб генацыдзе

У рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа Генеральная пракуратура накіравала запыты аб прававой дапамозе па справе ў 17 краін.
Sputnik
МІНСК, 7 кра – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі атрымала новыя звесткі ад расійскіх калег аб ахвярах генацыду мірных грамадзян у галы Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў генпракурор Беларусі Андрэй Швед.
Пра гэта Швед расказаў на сустрэчы з кадэтамі Віцебскага кадэцкага вучылішча, якія вызначыліся ў пошукавай рабоце па ўстанаўленні імёнаў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і месцаў іх пахавання. Размова ідзе аб расследаванні маштабнай крымінальнай справы аб генацыдзе падчас Вялікай Айчыннай вайны.

"У ходзе расследавання мы атрымалі дакументы з Расіі, дзе было сказана, што толькі ў адным лагеры смерці "Трасцянец" было знішчана не менш за 546 тысяч людзей", - паведаміў Швед.

Расказваючы аб ходзе расследавання гэтай крымінальнай справы, па якой Генпракуратура пачала ўжо публікаваць матэрыялы, Швед адзначыў, што шэраг краін адмовіў Беларусі ў дапамозе.
"Вельмі страшна, што ў тых краінах, дзе падтрымліваўся фашызм, ён заахвочваецца да гэтага часу. Пасля вайны вырасла не адно пакаленне людзей, якое лічыць, што ўсё, што адбывалася тады, - гэта норма", - сказаў генеральны пракурор.
"Там абараняюць людзей, якія забівалі і здзекаваліся з нашых мірных жыхароў. Тым самым яшчэ раз паказваюць сваю сапраўдную асобу, яны заахвочваюць забойствы", - сказаў Швед.
Пры гэтым ён асабліва падзякаваў віцебскім кадэтам, якія правялі вялікую пошукавую работу. Толькі на тэрыторыі Віцебскага раёна кадэты выявілі больш за 115 пахаванняў, якія не знаходзіліся на ўліку ў дзяржавы.
Як раней паведамлялася, у пачатку 2021 года генпракурор Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай і пасляваенныя гады. У мінулым годзе таксама быў распрацаваны і прыняты закон аб генацыдзе.
У рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа Генеральная пракуратура накіравала запыты аб прававой дапамозе па справе ў 17 краін. Шэраг дзяржаў, сярод якіх Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, адмовілі Беларусі ў прававой дапамозе па справе. Як адзначылі ў Генпракуратуры, з расійскім бокам супрацоўніцтва ў гэтай галіне ідзе на высокім узроўні.
Раней беларускае ведамства паведамляла, што ў розных краінах свету пражываюць "не менш за 400 нацыстаў, якія маюць дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Беларусі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Справа аб генацыдзе беларусаў: знойдзены сотні невядомых пахаванняў
Навуковае даследаванне генацыду беларускага народа правядуць у Беларусі
Лукашэнка падпісаў закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ