Навуковае даследаванне генацыду беларускага народа правядуць у Беларусі
© Sputnik / Виктор ТолочкоРэчывыя доказы злачынстваў нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Цяпер экспазіцыі беларускіх музеяў папаўняюцца рэчавымі доказамі знішчэння нацыстамі людзей на тэрыторыі рэспублікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Рэчывыя доказы злачынстваў нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны будуць паэтапна перадавацца ў беларускія музеі, сказаў кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе Валерый Талкачоў.
Паводле яго слоў, сёння ў святым для ўсіх беларусаў месцы – музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася перадача рэчавых доказаў, якія ўстанаўліваюцца ў рамках расследавання крымінальнай справы.
Рэчдоказы генацыду беларускага народа
"Мы перадаём рэчавыя доказы, узятыя толькі ў адным месцы на тэрыторыі Мінскага раёна – ва ўрочышчы Уручча. Па папярэдніх дадзеных у гэтым месцы карнікі знішчылі больш за 38 тысяч мірных грамадзян, а таксама ваеннапалонных", - распавёў начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе Валерый Талкачоў
Кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе Валерый Талкачоў
© Sputnik / Виктор Толочко
Валерый Талкачоў канстатаваў, што такіх месцаў на тэрыторыі нашай краіны шмат. Таму расследаванне ўсіх эпізодаў генацыду беларускага народа будзе праводзіцца і надалей.
Пры гэтым ён звярнуў асаблівую ўвагу, што пасля правядзення ўсіх неабходных следчых дзеянняў і экспертыз рэчавыя доказы гэтых злачынстваў будуць паэтапна перадавацца ў музеі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоРэчывыя доказы пасля правядзення неабходных расследаванняў будуць паэтапна перадавацца ў музеі
Рэчывыя доказы пасля правядзення неабходных расследаванняў будуць паэтапна перадавацца ў музеі
© Sputnik / Виктор Толочко
"Такія экспазіцыі ў музеях ужо створаны ў Пінску, Гомелі. Работа ў гэтым напрамку ўжо вядзецца", - дадаў кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе.
Прафесійныя пошукавікі
У сваю чаргу начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Мінабароны Сяргей Варановіч назваў перадачу рэчдокаў музею прамежкавым вынікам сумеснай работы па расследаванні злачынстваў генацыду.
"На 2022 год мы спланавалі пошукавыя работы на больш як 70 аб’ектах", - праінфармаваў прадстаўнік беларускага абароннага ведамства.
Паводле яго слоў, асаблівай падзякі заслугоўвае работа асобнага пошукавага батальёна, таму што без яго немагчыма было б зрабіць такі вялікі аб’ём работы.
Сяргей Варановіч адзначыў, што толькі ў 2020 годзе былі адпрацаваны пошукавікамі 15 аб’ектаў, дзе былі эксгумаваны астанкі 2535 чалавек, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНачальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Мінабароны Сяргей Варановіч
Начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Мінабароны Сяргей Варановіч
© Sputnik / Виктор Толочко
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў рамках супрацоўніцтва з Генеральнай пракуратурай ваенныя пошукавікі выявілі больш за 700 спадарожных знаходак на аб’ектах, якія былі даследаваны ў рамках крымінальнай справы ў мінулым годзе.
Ушанаванне памяці
"Наш фонд супрацоўнічае з беларускімі гісторыкамі і архівістамі з 2008 года. Адным з ключавых напрамкаў, па якіх працуем – гэта тэматыка нацысцкіх злачынстваў перш за ўсё супраць мірнага насельніцтва", - расказаў дырэктар расійскага Фонду садзейнічання актуальным гістарычным даследаванням "Историческая память" Аляксандр Дзюкаў.
Паводле яго слоў, гісторыкі дзвюх краін вывучаюць генацыд мірнага насельніцтва ў гады вайны на тэрыторыі Беларусі і Расіі і іншых рэспублік Савецкага Саюза.
"Беларускія гісторыкі прарабілі і робяць зараз вялікую працу па ўвекавечанні памяці ахвяр нацысцкіх злачынстваў", - канстатаваў расійскі гісторык.
Пры гэтым у заслугу беларускім калегам Аляксандр Дзюкаў паставіў публікацыю вялікай колькасці дакументаў, звязаных з вайсковымі злачынствамі ў гады вайны на тэрыторыі рэспублікі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаключэнне пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы даследавання фактаў генацыду грамадзянскага насельніцтва СССР у гады ВАВ і пасляваенны перыяд
Заключэнне пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы даследавання фактаў генацыду грамадзянскага насельніцтва СССР у гады ВАВ і пасляваенны перыяд
© Sputnik / Виктор Толочко
Кіраўнік расійскага фонду нагадаў, што ў РФ таксама вядзецца расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе ў гады вайны, таму расійскія гісторыкі гатовы аказаць сваім беларускім калегам усю неабходную дапамогу.
"Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе з’яўляецца рэччу прынцыповай і важнай для вельмі шматлікіх людзей", - выказаў упэўненасць расійскі гісторык.
Навукоўцы дадуць адзнаку дзеянням нацыстаў
"Цяпер вядзецца работа па арганізацыі комплекснага навуковага даследавання па тэме генацыду грамадзянскага насельніцтва БССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны (гісторыка-прававая ацэнка)", - расказаў в.а. дырэктара НПЦ Генеральнай пракуратуры Васіль Марчук.
© Sputnik / Виктор ТолочкоРасследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе ў гады вайны вядзецца і ў Расіі
Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе ў гады вайны вядзецца і ў Расіі
© Sputnik / Виктор Толочко
Паводле яго слоў, мэта навуковага даследавання – вызначэнне і фіксацыя планамернага знішчэння насельніцтва нашай краіны падчас вайны. У гэтым кантэксце будуць устаноўлены сацыяльныя, эканамічныя і прававыя наступствы, якія неабходны і для рэалізацыі крымінальнага правасуддзя.
Пасля чаго звярнуў увагу, што некаторыя пытанні па гэтай праблематыцы не былі належным чынам вывучаны. Дзяржаўная надзвычайная камісія пасля вайны ўстанавіла памер шкоды, якая была нанесена Беларусі.
"Гэта 75 мільярдаў рублёў па цэнах 1941 года, але ніхто дакладна не вызначыў, якія эканамічныя страты Беларусі ў выніку дэмаграфічных страт, што былі выкліканы фактамі генацыду на нашай тэрыторыі", - асабліва адзначыў Васіль Марчук.
На яго думку, некаторыя факты ў папярэднія гады не разглядаліся ў кантэксце здзейсненага генацыду, але зараз даследчыкі канстатуюць яго прыкметы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМэта навуковага даследавання - вызначэнне і фіксацыя планамернага знішчэння насельніцтва нашай краіны падчас вайны
Мэта навуковага даследавання - вызначэнне і фіксацыя планамернага знішчэння насельніцтва нашай краіны падчас вайны
© Sputnik / Виктор Толочко
Пры гэтым в.а. дырэктара НПЦ у завяршэнне прапанаваў стварыць у Беларусі інфармацыйную сістэму, якая будзе змяшчаць доказы ўчыненага генацыду ў гады вайны.
"Для гэтага трэба правесці вялікую работу для аблічбавання шматлікіх дакументаў і іншых архіўных матэрыялаў", - падсумаваў Васіль Марчук.
Чытайце таксама:
Лукашэнка падпісаў закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ
Швед накіраваў у Саўмін прапановы па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду
Беларусь разлічвае на дапамогу Расіі ў расследаванні генацыду - Швед
"На Беларусі не спынімся": прэзідэнт аб расследаванні генацыду
Прэм'ер і міністр абароны прыбылі на месца масавага пахавання ва Уруччы