Кіраўнік дзяржавы на пашыранай нарадзе Савета бяспекі Беларусі заявіў, што перагавораў па Украіне не можа быць без удзелу Беларусі.
"Хачу пазначыць вам нашу пазіцыю, якая даведзена да міністра замежных спраў і даручана МЗС яе рэалізаваць. Не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі. Калі вы нас увязалі ў гэта - перш за ўсё, заходнія краіны - там, на гэтых перамовах, натуральна, павінна прагучаць пазіцыя Беларусі", - сказаў Лукашэнка.
Ён растлумачыў, што сітуацыя ва Украіне сур'ёзна ўплывае і на Беларусь, таму ніякіх сепаратных дамоўленасцей за спіной Беларусі быць не можа.
"І я абсалютна перакананы і ведаю, што Расія такую пазіцыю разумее. У гэтым няма нічога дрэннага, але гэта будзе супярэчыць задуме Захаду. Але гэта не значыць, што мы павінны танчыць пад дудку Захаду", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Спецаперацыя Расіі
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага аб'явіў аб прызнанні незалежнасці Луганскай і Данецкай народных рэспублік. Праз трое сутак Расея пачала адмысловую ваенную аперацыю, мэтай якой Пуцін назваў "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю" Украіны.
У першы дзень спецаперацыі бакі пачалі гаварыць аб неабходнасці правядзення перагавораў. Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі.
Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі.
Чацвёртая вочная сустрэча прайшла ў Стамбуле 29 сакавіка. Па іх выніках Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што яны прайшлі канструктыўна, расійскі бок атрымаў шэраг прапаноў ад украінскай. Прапановы даложаць прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, пасля чаго расійскі бок дасць на іх адказ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пяскоў абверг паведамленні аб тым, што ўлады РФ нібыта хочуць забіць Зяленскага
Зяленскі дапусціў, што сустрэчы з Пуціным можа і не быць
Мінабароны РФ агучыла сваю версію здарэння ў Бучы