Пуцін даручыў падрыхтаваць палёт у космас беларускага касманаўта

Расійскі бок пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў плануе і надалей развіваць інфраструктуру, звязаную з асваеннем космасу.
Sputnik
МІНСК, 12 кра - Sputnik. Расія і Беларусь будуць разам фарміраваць інфраструктуру ў касмічнай сферы, заявіў Уладзімір Пуцін у час наведвання касмадрома "Усходні" разам з Аляксандрам Лукашэнкам.
"Я даручыў "Раскосмасу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі", - расказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэтае пытанне ён ужо паспеў абмеркаваць са сваім беларускім калегам. "Гэта стане новай важнай вяхой нашага супрацоўніцтва ў засваенні і вывучэнні космасу".
Уладзімір Пуцін адзначыў, што знакавай для двухбаковага супрацоўніцтва стане сумесная работа па стварэнню інфраструктуры, якая гарантуе для Саюзнай дзяржавы незалежны выхад у касмічную прастору.
"Ужо ў найбліжэйшы час рабочыя і спецыялісты, кампаніі і прадпрыемствы Беларусі атрымаюць магчымасць удзельнічаць у развіцці горада Цыялкоўскі і касмадрома Усходні", - анансаваў расійскі лідэр.
Пасля чаго паабяцаў, што як толькі неабходныя змены ў законы ўнясе расейскі парламент, то новы закон адразу будзе падпісаны прэзідэнтам Расіі.
У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка запэўніў усіх прысутных, што "за намі не заржавее".
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь падпіша дарожную карту аб падрыхтоўцы свайго касманаўта ў Расіі
Космас, аўто і лазер: на старце тры новыя праграмы Саюзнай дзяржавы
"Міс Беларусь 2021" Ганчарэвіч згодна паляцець у космас