Па выніках сустрэчы на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правялі двухбаковую сустрэчу. Глядзіце на відэа Sputnik.
Як стала вядома, расійскі бок пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў плануе далей развіваць інфраструктуру, звязаную з асваеннем космасу. "Ужо ў найбліжэйшы час рабочыя і спецыялісты, кампаніі і прадпрыемствы Беларусі атрымаюць магчымасць удзельнічаць у развіцці горада Цыялкоўскі і касмадрома Усходні", - анансаваў расійскі лідэр.
Пуцін таксама заявіў у ходзе сустрэчы на касмадроме, што "даручыў "Раскосмасу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі".
У час сустрэчы на касмадроме расійскі прэзідэнт таксама гаварыў аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе. Ён выказаў упэўненасць, што мэты будуць дасягнуты, таму што яны абсалютна зразумелыя і высакародныя. Па словах Пуціна, расійскія вайскоўцы дапамагаюць людзям, ратуюць іх жыцці пры гэтым яны забяспечваюць і бяспеку для самой Расіі.
Вядома, што ў сераду, 13 красавіка, Лукашэнка наведае Прыморскі край, дзе правядзе сустрэчу з губернатарам гэтага рэгіёна Алегам Кажамякам. Асноўнай тэмай перагавораў будзе супрацоўніцтва Беларусі з расійскім далёкаўсходнім рэгіёнам.
Больш актуальных навін - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін даручыў падрыхтаваць палёт у космас беларускага касманаўта
Беларусь падпіша дарожную карту аб падрыхтоўцы свайго касманаўта ў Расіі