Відэа

Як "чорныя дзіры" трэніруюцца страляць "калібрамі" – відэа падводнага пуску

У акваторыю Японскага мора выйшлі дзве расійскія падводныя лодкі Ціхаакіянскага флота для выканання пускаў ракет "Калібр". Як прайшлі стрэльбы - глядзіце на відэа.
Sputnik
Пускі выканалі дзве найноўшыя дызель-электрычныя субмарыны флота - "Петрапаўлаўск-Камчацкі" і "Волхаў". У Мінабароны РФ удакладнілі, што пускі праводзіліся з падводнага становішча, цэлі былі марскімі.
"Крылатыя ракеты паспяхова ўразілі мішэнь - спецыяльны марскі шчыт, які імітуе надводны карабель умоўнага суперніка", - распавялі ў расійскім ваенным ведамстве.
У манеўрах у Японскім моры, акрамя падводных лодак, прынялі ўдзел больш за 15 баявых і дапаможных караблёў, а таксама самалёты марской авіяцыі.
"Петрапаўлаўск-Камчацкі" і "Волхаў" – субмарыны праекта 636.3 "Варшавянка" і адносяцца да трэцяга пакалення. Такія лодкі могуць апускацца на 300-метровую глыбіню, аўтаномнасць плавання складае 45 сутак. "Варшавянкі", акрамя тарпед і мін могуць узбройваць крылатымі ракетамі "Калібр".
Па класіфікацыі НАТА падлодкі гэтага тыпу называюцца "чорная дзіра" - за іх ўтоенасць, самі ж "варшавянкі" здольныя выявіць цэлі на дыстанцыі ў некалькі разоў больш, чым тая, на якой іх могуць засекчы радары суперніка.
>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Читайте также:
Вальфовіч назваў галоўныя мэты арміі Расіі ва Украіне
Вальфовіч: Беларусь абновіць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі
Галоўчанка назваў аснову бяспекі і суверэнітэту Беларусі