https://bel.sputnik.by/20220324/valfovch-belarus-abnovts-kantseptsyyu-natsyyanalnay-byaspek-1061538373.html
Вальфовіч: Беларусь абновіць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі
Вальфовіч: Беларусь абновіць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі
Sputnik Беларусь
Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням біябяспекі, якія сталі актуальнымі апошнім часам, заявіў Вальфовіч. 24.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-24T09:05+0300
2022-03-24T09:05+0300
2023-02-23T14:06+0300
аляксандр вальфовіч
бяспека
нацыянальная бяспека
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1d/1053001706_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_b3ef12ad1751910d238195283fd1df9b.jpg
МІНСК, 24 сак - Sputnik. Беларускія ўлады пачалі пераглядаць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, гэты працэс вядзецца ў адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на лютаўскім рэферэндуме, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч.Пры гэтым ён адзначыў, што размова ідзе ў тым ліку аб пытаннях біялагічнай бяспекі, якія трэба больш дэталёва прапісаць у дакуменце."Сёння пытанні біялагічнай бяспекі выходзяць на пярэдні план, ёсць некаторыя іншыя пытанні, якія патрабуюць прыняцця адэкватных мер рэагавання", - адзначыў Вальфовіч.Дзяржсакратар Савета бяспекі таксама расказаў, што ў бліжэйшы час канцэпцыю нацыянальнай бяспекі краіны прадставяць кіраўніку дзяржавы, а потым вынясуць на абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу.Адзначаючы неабходнасць рэфармавання канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, Вальфовіч сказаў:"(…) Беларусь знаходзіцца не толькі ў цэнтры Еўропы, а яшчэ і ў эпіцэнтры ўсіх падзей. Сёння гэта палітычны прэсінг, эканамічныя санкцыі, дэманстрацыя ваеннай сілы, на жаль, нашымі суседзямі на сумежнай тэрыторыі".Ён таксама зазначыў, адбылося разбурэнне архітэктуры міжнароднай бяспекі."На сённяшні дзень групоўка аб'яднаных узброеных сіл блока НАТА на тэрыторыі сумежных (з Беларуссю) дзяржаў - гэта каля 180 танкаў, 360 браніраваных машын пяхоты, 197 самалётаў", - сказаў Вальфовіч.Пры гэтым ён дадаў, што апошнім часам актывізавалася і паўднёвая суседка Беларусі.Пры гэтым дзяржсакратар Савета бяспекі нагадаў, што Украіна першая закрыла для Беларусі неба пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair, не дачакаўшыся фактаў, якія пацвярджаюць, што самалёт быў пасаджаны незаконна.Акрамя гэтага, паводле слоў Вальфовіча, улады Украіны не толькі "эканамічна адвярнуліся" ад Беларусі, але і сталі праводзіць ваенныя вучэнні ўздоўж беларускіх межаў.Гаворачы аб неабходнасці рэфармавання канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, Вальфовіч падкрэсліў, што ў адносінах да Беларусі развязана сапраўдная інфармацыйная вайна.>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1d/1053001706_79:0:1216:853_1920x0_80_0_0_7f037a95f0c0fb56a5ae4cd1b8089d02.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр вальфовіч, бяспека, нацыянальная бяспека, беларусь
аляксандр вальфовіч, бяспека, нацыянальная бяспека, беларусь
Вальфовіч: Беларусь абновіць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі
09:05 24.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням біябяспекі, якія сталі актуальнымі апошнім часам, заявіў Вальфовіч.
МІНСК, 24 сак - Sputnik. Беларускія ўлады пачалі пераглядаць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, гэты працэс вядзецца ў адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на лютаўскім рэферэндуме, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч.
"Мы зараз вядзем працу па рэфармаванні канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, зыходзячы са з'яўлення новых рызык, выклікаў і пагроз", – цытуе Вольфавіча "СБ. Беларусь сегодня".
Пры гэтым ён адзначыў, што размова ідзе ў тым ліку аб пытаннях біялагічнай бяспекі, якія трэба больш дэталёва прапісаць у дакуменце.
"Сёння пытанні біялагічнай бяспекі выходзяць на пярэдні план, ёсць некаторыя іншыя пытанні, якія патрабуюць прыняцця адэкватных мер рэагавання", - адзначыў Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі таксама расказаў, што ў бліжэйшы час канцэпцыю нацыянальнай бяспекі краіны прадставяць кіраўніку дзяржавы, а потым вынясуць на абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу.
Адзначаючы неабходнасць рэфармавання канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, Вальфовіч сказаў:
"(…) Беларусь знаходзіцца не толькі ў цэнтры Еўропы, а яшчэ і ў эпіцэнтры ўсіх падзей. Сёння гэта палітычны прэсінг, эканамічныя санкцыі, дэманстрацыя ваеннай сілы, на жаль, нашымі суседзямі на сумежнай тэрыторыі".
Ён таксама зазначыў, адбылося разбурэнне архітэктуры міжнароднай бяспекі.
"На сённяшні дзень групоўка аб'яднаных узброеных сіл блока НАТА на тэрыторыі сумежных (з Беларуссю) дзяржаў - гэта каля 180 танкаў, 360 браніраваных машын пяхоты, 197 самалётаў", - сказаў Вальфовіч.
Пры гэтым ён дадаў, што апошнім часам актывізавалася і паўднёвая суседка Беларусі.
"Гэтая краіна пачала мілітарызавацца і настройвацца негатыўна ў адносінах да Беларусі. Хаця Беларусь заўсёды глядзела на Украіну вельмі прыязна. Але Украіна першая адвярнулася ад нас", – цытуе Вальфовіча выданне.
Пры гэтым дзяржсакратар Савета бяспекі нагадаў, што Украіна першая закрыла для Беларусі неба пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair, не дачакаўшыся фактаў, якія пацвярджаюць, што самалёт быў пасаджаны незаконна.
Акрамя гэтага, паводле слоў Вальфовіча, улады Украіны не толькі "эканамічна адвярнуліся" ад Беларусі, але і сталі праводзіць ваенныя вучэнні ўздоўж беларускіх межаў.
Гаворачы аб неабходнасці рэфармавання канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, Вальфовіч падкрэсліў, што ў адносінах да Беларусі развязана сапраўдная інфармацыйная вайна.
ЕС унёс у
санкцыйныя спіскі некалькі беларускіх вайскоўцаў
ЕС працягнуў
дзеянне персанальных санкцый супраць Беларусі
Вальфовіч: антыбеларускія цэнтры хочуць
сарваць рэферэндум