Відэа

ЕАЭС зменіць правілы гандлю ва ўмовах санкцый - відэа

У панядзелак, 18 красавіка, прайшоў відэамост Масква-Мінск-Бішкек-Ерэван - Нур-Султан міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Sputnik на тэму: "Эканамічныя меры ЕАЭС у сферы гандлю ва ўмовах санкцый".
Sputnik
Санкцыі калектыўнага Захаду ў адносінах да Расіі і Беларусі, паводле ацэнкі экспертаў, негатыўна адбіліся на ўсіх членах Еўразійскага эканамічнага Саюза. З большага гэта спроба ЗША і саюзнікаў не дапусціць выхаду на сусветны рынак новага і дужага гульца, як ЕАЭС. Арганізацыя займае першае месца ў свеце па сукупнай плошчы і колькасці сыравінных рэсурсаў.
Больш за тое, роля лідэра ЕАЭС - Расіі, адкрывае перспектывы для ўдзелу новых моцных гульцоў - Кітая і Індыі.
Санкцыі і сусветны крызіс павінны калі не разбурыць, дык хаця б запаволіць эканамічны рост ЕАЭС. 15 красавіка адбылося пасяджэнне Савета ЕЭК, дзе разглядаліся актуальныя пытанні па павышэнні ўстойлівасці эканомік краін Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку пакет эканамічных мер у сферы гандлю.
Што зменіцца ў правілах гандлю ЕАЭС? Як зменіцца лагістыка імпарту і экспарту Саюза з улікам пятага пакета санкцый Захаду супраць Расіі і Беларусі? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Малкіна: ЕАЭС не плануе пераходзіць у разліках на расійскія рублі
Беларусам абяцаюць знізіць цэны на газ
Пяскоў - пра санкцыі, аплату за газ і будучыню долара