Пошук альтэрнатыў: "Беллеспаперапрам" распавёў аб развіцці ва ўмовах санкцый

Акрамя развіцця экспарту, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі займаюцца забеспячэннем унутранага рынку.
Sputnik
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў заходніх краін развіваюць экспарт у Расію і Кітай, паведаміў старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіл Касько тэлеканалу СТБ.
Паводле яго слоў, гэтыя санкцыі, вядома ж, закранулі прадпрыемствы канцэрна, бо больш як 40 працэнтаў іх экспарту, адпраўлялася менавіта на еўрапейскія рынкі. Цяпер жа яны абмежаваны ў пастаўках туды сваёй прадукцыі.
Але ў канцэрне былі распрацаваны антысанкцыйныя праграмы. Там працуюць над пошукам альтэрнатывы рынку ЕС.
Так, паводле слоў Касько, зараз актыўна развіваецца супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі, якое дзейнічае ўжо даўно. Некаторыя буйныя беларускія мэблевыя фабрыкі маюць развітую збытавую сетку па ўсіх рэгіёнах Расіі, уласныя магазіны.
Ажыццяўляюцца таксама пастаўкі асобнай сыравіны і хімічнай прадукцыі. Першая партыя з беларускай мэбляй адправілася і на Далёкі Усход, у Хабараўскі край, паведаміў кіраўнік "Беллеспаперапрама".
Прадпрыемствы галіны не менш паспяхова працуюць і на рынку Кітая.
"Ён выйшаў у нас на пятае месца па аб'ёму гандлю па выніках мінулага года. Мы даўно пастаўляем туды цэлюлозу - адзін з найбуйнейшых нашых спажыўцоў. І цяпер працуем над тым, каб пашырыць асартымент прадукцыі, якая пастаўляецца туды. Ужо пайшлі першыя кантэйнерныя цягнікі з пілапрадукцыяй", - распавёў Касько.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Па ўсіх франтах: Лукашэнка аб эканамічнай вайне супраць Беларусі
Санкцыі ў дачыненні да Беларусі выходзяць далёка за межы Еўропы - МЗС
Wargaming закрывае бізнес у Беларусі і Расіі