МІНСК, 18 кра - Sputnik. У Беларусі цэны на жыллё будуць утрымлівацца ў вызначаных уладамі рамках, заявіў у эфіры "Беларусь 1" міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч.
Паводле яго слоў, цэны на жыллё мяняюцца, таму што на гэта ўплываюць знешнія фактары. У тым ліку, расце кошт матэрыялаў, павышаецца заработная плата, якая індэксуецца.
"Ёсць індэксы спажывецкіх цэн, ёсць і індэксы ў будаўніцтве, якія мяняюцца. Таму кошт квадратнага метра, які мы крэдытуем, павялічыўся да 898 рублёў (318 долараў - Sputnik)", - сказаў кіраўнік ведамства.
Руслан Пархамовіч лічыць, што такі рост не прывядзе да таго, што парушыцца каэфіцыент суадносін паміж заробкам і сярэднім коштам квадратнага метра.
"Мы сур'ёзна не перамесцімся па цане, будзем трымаць яе ў зададзеных рамках", - паабяцаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.
Цікава, што ён таксама ў чарговы раз агучыў ідэю аб магчымай прыватызацыі арэнднага жылля. Цяпер міністэрства рыхтуе адпаведную канцэпцыю, якая будзе прадстаўлена ўжо ў маі бягучага года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Намеснік міністра расказаў, наколькі падаражэе жыллё ў Беларусі
Будуць расці: міністр ЖКГ распавёў аб цэнах на "камуналку"
Камунальныя паслугі падаражэюць у Беларусі