Дзяржаўтаінспекцыя пракаменціравала змены ў ПДР

Як адзначыў начальнік ДАІ МУС, новы дакумент распрацаваны з улікам сусветнага досведу.
Sputnik
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Новы ўказ аб змяненнях Правілаў дарожнага руху накіраваны на павышэнне бяспекі, заявіў журналістам начальнік ГУДАІ МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Вадзім Гаркун.
"Указ зробіць дарожны рух у краіне больш бяспечным, камфортным і зручным", - адзначыў ён.
Паводле слоў прадстаўніка ДАІ, змяненні і дапаўненні абазначаны ў некалькіх блоках дакумента. Асноўны тычыцца хуткасці руху: уводзяцца хуткасныя ліміты на трасах для большасці ўдзельнікаў руху - 100 і 120 кіламетраў за гадзіну.
Другі блок - той, куды ўнесены пералік новых вызначэнняў і новых тэрмінаў: электрасамакаты, сігвеі, гіраскутары. Цяпер яны будуць называцца "сродкамі персанальнай мабільнасці".
Акрамя таго, паводле слоў начальніка ДАІ МУС, упершыню ўводзіцца абмежаванне хуткасці да 30 кіламетраў за гадзіну.
Па словах Гаркуна, такое абмежаванне хуткасці будзе ўводзіцца ў гістарычным цэнтры горада, у зоне правядзення спартыўых мерапрыемстваў, каб умоўна пазначыць - што пешаход галоўны.
Таксама ўводзіцца норма, якая забараняе перавозіць п'яных пасажыраў на матацыклах і мапедах. Новымі палажэннямі ПДР прадугледжваецца штраф у адносінах да вадзіцеля матацыкла, калі ён перавозіць пасажыра з 0,3 праміле алкаголю.

Новыя правілы

Нагадаем, змены ў ПДР былі ўнесены ўказам, які быў прыняты ў панядзелак 18 красавіка.
Асноўныя палажэнні дакумента датычацца хуткасных абмежаванняў, а таксама сродкаў персанальнай мабільнасці.
Акрамя таго, указам зроблены асобныя паслабленні для руху электратранспарту, а таксама меры па яго развіццю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Аматараў электрасамакатаў і монаколаў прыраўняюць да пешаходаў
У МПЗ растлумачылі нюансы выплаты транспартнага падатку
Працэдуру праверкі тэхагляду спрасцілі ў Беларусі