МІНСК, 19 кра - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў ордэнам Дружбы старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, адпаведны дакумент апублікаваны на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Старшыня беларускага парламента ўзнагароджана гэтым ордэнам за вялікі ўклад ва ўмацаванне дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі.
Раней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам Дружбы народаў касманаўта Алега Навіцкага.
Ордэн Дружбы народаў
Гэтыя ордэнам узнагароджваюцца як расіяне, так і грамадзяне замежных дзяржаў за ўмацаванне міру, дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі, за працу па збліжэнні і ўзаемаабагачэнні культур нацый і народнасцяў, па захаванні, прымнажэнні і папулярызацыі культурнай і гістарычнай спадчыны Расіі.
Таксама гэта ўзнагарода ўручаецца за працоўныя поспехі, развіццё навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры, а таксама за ўклад у рэалізацыю сумесных з Расіяй буйных эканамічных праектаў і прыцягненне інвестыцыйных сродкаў у эканоміку краіны.
Яшчэ гэты ордэн можна атрымаць за дабрачынную дзейнасьць.
У мінулым годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў ордэнам Дружбы заслужанага артыста РСФСР і народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка ўручыў касманаўту Навіцкаму ордэн Дружбы народаў
Лукашэнка ўзнагародзіў Рапоту ордэнам
Лукашэнка ўручыў Кадыраву ордэн Дружбы народаў