Праезд на чыгуначным транспарце даражэе ў Беларусі

Тарыфы павялічацца таксама і на правоз багажу, паведамілі ў міністэрстве антыманапольнага рэгулявання гандлю.
Sputnik
МІНСК, 20 кра - Sputnik. У Беларусі павялічваюцца тарыфы на чыгуначныя перавозкі пасажыраў і багажу ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах, расказалі ў МАРГ у аўторак.
Там удакладнілі, што адпаведная пастанова ведамствам прынята 11 красавіка.
Так, праезд чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях падаражэе:
у межах аднаго тарыфнага пояса (дапусцім, Мінск-Гарадзішча) -на 24 капейкі;
у межах двух тарыфных паясоў (Мінск-Чырвоны Сцяг) - на 31 капейку.
У міністэрстве растлумачылі, што памер павелічэння тарыфаў на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях залежыць ад адлегласці, класа ліній (эканом або бізнес), тыпу рухомага саставу, а таксама тыпу вагона.
У сувязі з гэтым у МАРГ прывялі некалькі прыкладаў.
У прыватнасці, праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа з Мінска ў Маладзечна або з Мінска ў Стоўбцы павялічыцца на 41 капейку. Паездка з Мінска ў Рудзенск падаражэе на 23 капейкі.
За праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа паведамленнем Мінск-Бабруйск давядзецца заплаціць больш на 1,47 рублі, Мінск-Орша - на 1,79 рублі.
Падарожжа на цягніках міжрэгіянальных ліній эканомкласа з Мінска ў Брэст падаражэе на 2,42 рублі, калі гэта плацкарт, і на 3,37 рублі пры выбары купэ. З Мінска ў Віцебск праезд павялічыцца на 2,2 і на 3,04 рублі адпаведна.
Праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа Мінск-Гомель падымецца ў кошце на 3,22 рублі, калі гэта вагон другога класа, і на 4,44 рублі - у вагоне першага класа.

Чаму даражэе?

"Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў у вышэйзгаданых памерах прынята ў рамках запланаванага павышэння рэгуляваных цэн і тарыфаў у 2022 годзе ў мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам", - растлумачылі ў МАРГ.
Там таксама адзначылі, што на сёння насельніцтва кампенсуе затраты на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак у памеры ніжэйшым за 17%, што вельмі мала. Пры гэтым адсутнічае субсідзіраванне чыгуначных перавозак з бюджэту, падкрэслілі ў ведамстве.
Там таксама звярнулі ўвагу на тое, што папярэдні раз цана на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання павышалася ў ліпені мінулага года.
Пастанова набудзе моц праз пяць дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Цягнікоў на майскія святы будзе больш - у тым ліку за мяжу
Новыя цягнікі і аўтобусныя маршруты запускаюцца паміж Расіяй і Беларуссю