МІНСК, 22 кра - Sputnik. Беларусь, нягледзячы на ўведзеныя ў адносінах да краіны заходнія санкцыі, працягне ўносіць у свой уклад у забеспячэнне міжнароднай харчовай бяспекі, заявіў саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Ігар Піліпенка.
Гэтую заяву прадстаўнік Беларусі зрабіў на пасяджэнні Савета бяспекі ААН. Ключавым момантам дыскусіі была сувязь паміж голадам у свеце і канфліктамі. Мінск у гэтым кантэксце выказаўся ў тым ліку і аб санкцыях, уведзеных у адносінах да беларускіх калійных удабрэнняў.
"Нягледзячы на ўведзеныя незаконныя і зламысныя абмежавальныя меры, Беларусь прадоўжыць уносіць свой уклад у забеспячэнне міжнароднай харчовай бяспекі і будзе рабіць усё неабходнае для мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне", - заявіў Піліпека.
Паводле яго слоў, прыкладам аднабаковых прымусовых мер, якія негатыўна ўплываюць у тым ліку і на харчовую бяспеку ў свеце, з'яўляецца цяперашняя сітуацыя вакол канфлікту ва Украіне.
Піліпенка, закранаючы тэму санкцый вакол беларускіх калійных удабрэнняў, адзначыў, што поўны эфект ад так званых "санкцый" у дачыненні да Мінска праявіўся яшчэ не ў поўнай меры.
Паводле ацэнак ФАО і Сусветнай харчовай праграмы, недахоп удабрэнняў прывядзе да зніжэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур не менш як на 50 працэнтаў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, Беларусь, са свайго боку, заўсёды ўносіла значны ўклад у глабальную харчовую бяспеку, экспартуючы прадукты харчавання, сельгастэхніку калійныя і комплексныя ўгнаенні ў больш як 100 краін свету.
Аднабаковыя абмежавальныя меры, накладзеныя на экспарт беларускіх тавараў у сувязі з канфліктам ва Украіне (асабліва на калійныя ўдабрэнні), прывялі ўжо да павышэння сусветных цэн як на ўдабрэнні, так і на прадукты харчавання, адзначыў прадстаўнік МЗС.
"(…) гэта яшчэ больш садзейнічала глабальнаму распаўсюджванню голаду", - адзначыў Піліпенка.
Ён нагадаў Савету бяспекі ААН, што менавіта аб гэтым Мінск папярэджваў Генеральную Асамблею ААН 2 сакавіка 2022 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Дастаць суседа: колькі страцяць Беларусь і Літва ў "калійнай вайне"
Транспартная блакада: што будзе з экспартам Беларусі
Лукашэнка плануе абмеркаваць з Пуціным пастаўкі калію праз Расію