МІНСК, 23 кра - Sputnik. У рэспубліканскім суботніку, які адбыўся 16 красавіка, прынялі ўдзел больш за 2,4 мільёны беларусаў - гэта на 100 тысяч чалавек больш, чым у 2021 годзе. Вынікі мерапрыемства, якое прайшло тыдзень таму, падвёў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Паводле яго даных, беларусы змаглі сабраць на суботніку сёлета 11 млн. 794,4 тысячы рублёў (амаль 4,35 млн. долараў па курсе на 23 красавіка 2022 года). Гэта больш на 13, 8%, чым у 2021 годзе. Нагадаем, год таму на рэспубліканскім суботніку працавалі 2,3 мільёны беларусаў, удалося сабраць больш за 9 мільёнаў рублёў.
Тады палову сродкаў накіравалі на ўмацаванне базы медустаноў, закуп абсталявання для меддапамогі насельніцтву, фінансаванне закупак вакцыны ад каронавіруса. У гэтым годзе ўсе атрыманыя на суботніку сродкі пойдуць на мадэрнізацыю мемарыяльнага комплексу "Хатынь", дзе да сакавіка 2023 года плануецца пабудаваць новы музей.
Традыцыйна ўдзел у суботніку браў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка і іншыя высокапастаўленыя асобы краіны. Кіраўнік дзяржавы разам з малодшым сынам Мікалаем і сабакам Умкам працаваў у "Хатыні".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Высветлілася, калі беларусы прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку
Мінчан клічуць пасадзіць дрэвы