"Наш Гагарын": у НАН расказалі аб задачах беларускага касманаўта на арбіце

Беларусь прадставіць 15 чэрвеня для адбору не менш за дваццаць кандыдатаў на палёт у космас, а першы палёт ужо можа адбыцца восенню 2023 года.
Sputnik
МІНСК, 23 кра - Sputnik. Беларускі касманаўт будзе выконваць на касмічнай арбіце даследаванні, аб гэтым паведаміў Старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.
Гусакоў зазначыў, што беларускі касманаўт будзе нашым "Гагарыным".
"Мы цяпер рыхтуем даследчую праграму ў галіне бія, медыцынскіх, аграрных тэхналогій па вырошчванні раслін у космасе. Гэта такая комплексная праграма па вывучэнні некаторых медыцынскіх праблем, як павядзе сябе арганізм і якія могуць быць змяненні", - сказаў старшыня НАН.
Таксама беларускія вучоныя хацелі б выпрабаваць некаторыя складаныя прыборы ў космасе.

Даручэнне Пуціна

Расія і Беларусь будуць разам фарміраваць інфраструктуру ў касмічнай сферы, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін у час наведвання са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам касмадрома "Усходні".
"Я даручыў "Раскосмасу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі", - расказаў расійскі прэзідэнт.
Ён таксама зазначыў, што гэта стане чарговым важным крокам супрацоўніцтва дзвюх краін у асваенні і вывучэнні космасу.
Гендырэктар "Раскосмасу" Дзмітрый Рагозін крыху пазней паведаміў, што Расійская Федэрацыя прыкладзе намаганні да таго, каб хутка падрыхтаваць беларускага касманаўта - палёт у касмічную прастору можа адбыцца ўжо восенню 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Палёт прадстаўніка Беларусі ў космас можа адбыцца ўжо восенню 2023 года
Пуцін даручыў падрыхтаваць палёт у космас беларускага касманаўта
Беларусь падпіша дарожную карту аб падрыхтоўцы свайго касманаўта ў Расіі