Зноў "доўгія выхадныя": як перанясуць працоўныя дні ў маі

У пачатку мая беларусы змогуць адпачыць больш, чым звычайна, праўда, за некаторыя дні ўсё ж давядзецца адпрацаваць у іншы дзень.
Sputnik
МІНСК, 24 кра – Sputnik. Рабочыя дні будуць перанесены ў Беларусі ў маі, аб гэтым расказалі ў міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Жыхароў краіны чакае "серыя" выхадных: чатыры, а потым тры дні.
Спачатку адпачываць беларусы будуць ад суботы да аўторка: 30 красавіка, 1 (Свята працы), 2 і 3 мая (Радаўніца). Пры гэтым працоўны дзень з панядзелка, 2 мая, пераносіцца на суботу 14 мая.
Наступныя "доўгія выхадныя" будуць з суботы па панядзелак: 7, 8 і 9 мая (Дзень перамогі).
Але арганізацыі, абапіраючыся на спецыфіку сваёй працы, могуць і інакш пераносіць працоўныя дні. Але гэты перанос павінен адпавядаць заканадаўству, дадалі ў ведамстве.
Наступны раз працяглыя выхадныя чакаюць беларусаў толькі ўвосень: яны будуць з суботы 5 лістапада па панядзелак 7-га.

На майскія святы

Многія на доўгія выхадныя імкнуцца з'ездзіць да сваіх родных, якія жывуць у іншых гарадах. Беларуская чыгунка на перыяд майскіх свят прызначыла больш за 100 дадатковых цягнікоў не толькі па Беларусі, але і за мяжу.
Так, 29-30 красавіка дадаткова назначаны цягнік з Мінска ў Санкт-Пецярбург і назад. Таксама ў перыяд з 29 красавіка па 10 мая дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць паміж Мінскам і Брэстам, Гомелем і Жлобінам.
Усяго ж гэтымі днямі будуць курсіраваць 105 дадатковых цягнікоў. Білеты на іх ужо ў продажы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Цягнікоў на майскія святы будзе больш - у тым ліку за мяжу
Новыя цягнікі і аўтобусныя маршруты запускаюцца паміж Расіяй і Беларуссю