МІНСК, 25 кра - Sputnik. Рэалізацыя праекта чыгуначнага аэраэкспрэса ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" пакуль прыпынена, паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі ў эфіры тэлеканала СТБ.
Цяпер працягваецца мадэрнізацыя дзеючага аэравакзальнага комплексу.
“Калі казаць пра аэраэкспрэс, то гэтая тэма больш пра грошы. Ніхто не будзе ўкладаць грошы ў той праект, які немэтазгодны. У цяперашні час яго рэалізацыя ў сувязі з гэтымі ўмовамі крыху прыпыненая, я маю на ўвазе практычную рэалізацыю. Разам з тым ідзе праектаванне. Мы зараз разам з праекціроўшчыкам, з Нацыянальным аэрапортам, абмяркоўваем варыянты ўваходнай групы", - адзначыў Сікорскі.
Напрыклад, там плануецца рэалізаваць варыянт "сухія ногі", каб пасажыр, які выходзіць з электрычкі, калі прыбывае ў аэрапорт, мог спакойна накіраваўся да стоек рэгістрацыі.
Плануецца і будаўніцтва наступнага тэрмінала, неабходнага для абслугоўвання шырокафюзеляжных самалётаў.
Праектаванне і кошт
Як раней паведамлялі ў Мінсктрансе, чыгунка ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" знаходзіцца ў стадыі праектавання, рыхтаваліся адпаведныя разлікі.
Таксама паралельна прапрацоўваліся крыніцы фінансавання. Паводле ацэнкі Мінтранса, аб'ём інвестыцый у гэты праект - каля 150 мільёнаў долараў. Раней планавалася, што чыгунку ў Нацыянальны аэрапорт могуць пабудаваць у Беларусі з удзелам Сусветнага банка і ЕБРР.
Паведамлялася, што аэраэкспрэс са сталіцы ў аэрапорт будзе ісці 30-35 хвілін. Хуткасная электрычка звяжа чыгуначны вакзал Мінска з аэравакзалам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Новыя чартары і рэйсы ў РФ: Сікорскі аб авіяцыі ва ўмовах санкцый
Паляцець з Мінска ў Баку зараз можна кожны дзень
"Белавія" пачынае палёты ў Екацярынбург і Казань