https://bel.sputnik.by/20220327/belavya-pachynae-palty--ekatsyarynburg--kazan-1061513064.html
"Белавія" пачынае палёты ў Екацярынбург і Казань
"Белавія" пачынае палёты ў Екацярынбург і Казань
Sputnik Беларусь
Палёты з беларускай сталіцы ў гэтыя расійскія гарады прадугледжаны раскладам новага летняга сезона. 27.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-27T10:43+0300
2022-03-27T10:43+0300
2022-03-27T10:43+0300
белавія
казань
екацярынбург
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104423/00/1044230007_0:101:1393:884_1920x0_80_0_0_d398917819ff057c4d41c7bc09f4545f.jpg
МІНСК, 27 сак - Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" пачынае выконваць рэйсы ў Екацярынбург і Казань, паведаміла прэс-служба перавозчыка.Палёты з беларускай сталіцы ў гэтыя расійскія гарады прадугледжаны раскладам новага летняга сезона.Так, рэйс Мінск - Казань (і назад) будзе выконвацца па суботах з 9 красавіка. З 12 красавіка дадасца яшчэ і па аўторках.У Екацярынбург можна будзе паляцець з 11 красавіка (па панядзелках), а з 14 красавіка - і па чацвяргах.Білеты ўжо ёсць у продажы: да Екацярынбурга можна дабрацца за 468 рублёў (каля 143 долараў па курсе Нацбанка), да Казані - за 308 рублёў (каля 94 долараў).У авіякампаніі нагадалі, што па міжнародных нормах IATA летні сезон традыцыйна пачынаецца ў апошнюю нядзелю сакавіка і заканчваецца ў апошнюю суботу кастрычніка. У 2022 годзе гэтыя дні прыпадаюць на 27 сакавіка і 29 кастрычніка.Вольнае перамяшчэннеНагадаем, што з 18 сакавіка былі знятыя ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж Расіяй і Беларуссю.Расія закрыла межы з Беларуссю для перамяшчэння грамадзян 16 сакавіка 2020 года пасля аб'яўлення пандэміі каронавіруса, каб зменшыць рызыку распаўсюджвання інфекцыі і заражэння.Паступова абмежаванні здымаліся - былі запушчаны цягнікі ў розныя гарады Беларусі і Расіі, уключаючы хуткасныя "ластаўкі". Аднавіліся і авіязносіны паміж краінамі. Адзінай праблемай заставаўся аўтамабільны рух - трапіць у Расію беларусу на аўтамабілі можна было толькі з пэўных прычын.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
казань
екацярынбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104423/00/1044230007_42:0:1279:928_1920x0_80_0_0_f30ea37804d488fd3b0a16fd2344c4e2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавія, казань, екацярынбург
белавія, казань, екацярынбург
"Белавія" пачынае палёты ў Екацярынбург і Казань
Палёты з беларускай сталіцы ў гэтыя расійскія гарады прадугледжаны раскладам новага летняга сезона.
МІНСК, 27 сак - Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" пачынае выконваць рэйсы ў Екацярынбург і Казань, паведаміла прэс-служба перавозчыка.
Палёты з беларускай сталіцы ў гэтыя расійскія гарады прадугледжаны раскладам новага летняга сезона.
Так, рэйс Мінск - Казань (і назад) будзе выконвацца па суботах з 9 красавіка. З 12 красавіка дадасца яшчэ і па аўторках.
У Екацярынбург можна будзе паляцець з 11 красавіка (па панядзелках), а з 14 красавіка - і па чацвяргах.
Білеты ўжо ёсць у продажы: да Екацярынбурга можна дабрацца за 468 рублёў (каля 143 долараў па курсе Нацбанка), да Казані - за 308 рублёў (каля 94 долараў).
У авіякампаніі нагадалі, што па міжнародных нормах IATA летні сезон традыцыйна пачынаецца ў апошнюю нядзелю сакавіка і заканчваецца ў апошнюю суботу кастрычніка. У 2022 годзе гэтыя дні прыпадаюць на 27 сакавіка і 29 кастрычніка.
Нагадаем, што з 18 сакавіка былі знятыя ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж Расіяй і Беларуссю.
Расія закрыла межы з Беларуссю для перамяшчэння грамадзян 16 сакавіка 2020 года пасля аб'яўлення пандэміі каронавіруса, каб зменшыць рызыку распаўсюджвання інфекцыі і заражэння.
Паступова абмежаванні здымаліся - былі запушчаны цягнікі ў розныя гарады Беларусі і Расіі, уключаючы хуткасныя "ластаўкі". Аднавіліся і авіязносіны паміж краінамі. Адзінай праблемай заставаўся аўтамабільны рух - трапіць у Расію беларусу на аўтамабілі можна было толькі з пэўных прычын.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Новыя цягнікі і аўтобусныя маршруты запускаюцца паміж Расіяй і Беларуссю
Здымаюцца ўсе
абмежаванні на перамяшчэнне паміж Расіяй і Беларуссю