МІНСК, 27 кра - Sputnik. Аўстрыя прыняла ўмовы Расіі па новай аплаце газу, заявіў канцлер Аўстрыі Карл Нехамер.
Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запэўніў у бяспецы паставак.
"Мы, гэта значыць OMV, прынялі ўмовы аплаты, як і ўрад Германіі. Яны былі прызнаны адпаведнымі ўмовам санкцый. Для нас гэта было важна", - сказаў канцлер на прэс-канферэнцыі.
Міністр энергетыкі Аўстрыі Леанорэ Гевеслер у сваю чаргу таксама завіў, што газ з Расіі паступаў і паступае ў Аўстрыю без перабояў.
"У мінулыя дні газ пастаўляўся бесперапынна, цяпер газ ідзе ў Аўстрыю без перабояў", – падкрэсліў Гевеслер.
Без расійскага газу
"Газпром" з 27 красавіка прыпыняе пастаўкі газу ў Балгарыю, адпаведнае апавяшчэнне было накіравана ў "Булгаргаз". "Газпром" гэтую інфармацыю пацвердзіў, у кампаніі паведамілі, што пастаўкі газу спыненыя да моманту, пакуль іх не аплацяць у рублях. Пры несанкцыянаваным адабранні газу Балгарыяй і Польшчай з транзітных аб'ёмаў пастаўкі будуць скарочаныя, дадалі ў "Газпроме".
Напярэдадні польскі партал навінаў Onet са спасылкай на крыніцы распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што газ з Расіі не паступае ў рэспубліку з-за нявыплаты, тэрмін плацяжу скончыўся ў мінулую пятніцу.
Аднак у "Газпроме" інфармацыю аб тым, што пастаўкі газу ў Польшчу ўжо прыпыненыя, тады не пацвердзілі. Пры гэтым у кампаніі адзначылі, што тэрмін аплаты сапраўды заканчваецца.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь і Расія зафіксавалі цану на газ да канца года
Беларусам абяцаюць знізіць цэны на газ
Пяскоў - пра санкцыі, аплату за газ і будучыню долара