Варонежская вобласць разлічвае на узаемныя з Беларуссю інвестыцыі

У варонежскай вобласці створаны камфортныя прэферэнцыйныя ўмовы для развіцця новага бізнесу, падкрэсліў губернатар рэгіёну.
Sputnik
МІНСК, 28 кра - Sputnik. Варонежская вобласць Расіі не толькі зацікаўлена, але і разлічвае на ўзаемныя з Беларуссю інвестыцыі, заявіў журналістам губернатар вобласці Аляксандр Гусеў.
"Мы хацелі б актуалізаваць наша пагадненне, дапоўніўшы яго планам рэалізацыі, гэта значыць, мы хочам перайсці ад дакумента да рэальнай работы. Спадзяюся, мы здолеем прайсціся па кожным пункце дарожнай карты, каб прайсці гэты шлях хутка і дасягнуць вынікаў", - паведаміў кіраўнік рэгіёну .
Ён таксама сказаў, што Варонежская вобласць зацікаўлена ў беларускіх партнёрах.
"Мы разумеем, чым маглі б быць цікавыя і карысныя беларускаму боку ў прамысловай сферы і сельскай гаспадарцы. Мы таксама ведаем многія беларускія прадпрыемствы, якія маглі б пастаўляць сваю прадукцыю да нас. Больш за тое, мы займаемся абнаўленнем пасажырскага рухомага саставу, і беларуская тэхніка нам цікавая. Спадзяемся, што мы знойдзем варыянты набыцця гэтай тэхнікі", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым губернатар адзначыў, што яму хацелася б, каб узаемаадносіны вобласці з Беларуссю "не замыкаліся толькі ў гандлёвых рамках".
"Мы разлічваем на ўзаемныя інвестыцыі. У нас створаны добрыя прэферэнцыйныя ўмовы для развіцця новага бізнесу, а нашы прадпрымальнікі таксама гатовы інвесціраваць у Беларусь", - дадаў Аляксандр Гусеў.
Ён таксама адзначыў важнасць супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.
"Культура, турызм, адукацыя – гэта поле, на якім мы можам вельмі шмат зрабіць. Можна арганізаваць абмен дэлегацыямі дзіцячых калектываў, гэта таксама дапамагае паляпшаць працэс навучання. Наша моладзь павінна больш адна аб адной ведаць, бо гэта аснова правільнага развіцця ў рамках Саюзнай дзяржавы", - лічыць губернатар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ва ўмовах санкцый: Калінінград вырашае пытанне пастаўкі беларускіх тавараў
Праблем з адпраўкай беларускіх грузаў праз парты РФ не будзе - Галоўчанка
Пецярбург і Беларусь прынялі праграму супрацоўніцтва да 2026 года