https://bel.sputnik.by/20220330/petsyarburg--belarus-prynyal-pragramu-supratsontstva-da-2026-goda-1061699360.html
Пецярбург і Беларусь прынялі праграму супрацоўніцтва да 2026 года
Пецярбург і Беларусь прынялі праграму супрацоўніцтва да 2026 года
Sputnik Беларусь
Дакумент падпісаны беларускім прэм'ерам Раманам Галоўчанкам і губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым. 30.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-30T10:40+0300
2022-03-30T10:40+0300
2023-02-23T14:06+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
санкт-пецярбург
супрацоўніцтва
раман галоўчанка
аляксандр бяглоў
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1d/1061695955_0:35:960:575_1920x0_80_0_0_e7cd73185e550cc8a9291f4cb941fd84.jpg
МІНСК, 30 сак - Sputnik. Урад Санкт-Пецярбурга і ўрад Беларусі падпісалі новую праграму гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе губернатара паўночнай сталіцы РФ.Там удакладнілі, што праграма на 2022-2026 гады падпісана кіраўніком беларускага ўрада Раманам Галоўчанкам і губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым на пасяджэнні XII Савета дзелавога супрацоўніцтва Пецярбурга і Беларусі.Акрамя таго, бакі прынялі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі Пецярбурга і Беларусі на тэрмін да 2024 года.Па выніках Савета дзелавога супрацоўніцтва заключана і яшчэ пяць дагавораў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, паведамілі ў прэс-службе. У прыватнасці, падпісана пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж фармацэўтычнай кампаніяй "Біякад" і Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Таксама заключаны дагавор аб супрацоўніцтве Усерасійскага інстытута генетычных рэсурсаў раслін імя Вавілава з беларускім інстытутам генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук.Двухдзённы візітЯк паведамлялася, беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам краіны здзяйсняе двухдзённы візіт у Санкт-Пецярбург.Паводле інфармацыі кабміна Беларусі, у складзе беларускай дэлегацыі - міністр прамысловасці Пётр Пархомчык, кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, першы намеснік кіраўніка НАН Сяргей Чыжык, старшыня савета дырэктараў холдынгу "Амкадор" Аляксандр Шакуцін."Акрамя традыцыйных нашых пытанняў экспартна-імпартных паставак на гэты раз ёсць выхад на сур'ёзныя сумесныя праекты вытворчага і інавацыйнага характару", - заявіў напярэдадні ад'езду з Мінска Раман Галоўчанка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
санкт-пецярбург
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1d/1061695955_56:0:905:637_1920x0_80_0_0_2b5a0b08ecce66ed408a4dd6305d9862.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
санкт-пецярбург, супрацоўніцтва, раман галоўчанка, аляксандр бяглоў, беларусь
санкт-пецярбург, супрацоўніцтва, раман галоўчанка, аляксандр бяглоў, беларусь
Пецярбург і Беларусь прынялі праграму супрацоўніцтва да 2026 года
10:40 30.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Дакумент падпісаны беларускім прэм'ерам Раманам Галоўчанкам і губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.
МІНСК, 30 сак - Sputnik. Урад Санкт-Пецярбурга і ўрад Беларусі падпісалі новую праграму гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе губернатара паўночнай сталіцы РФ.
Там удакладнілі, што праграма на 2022-2026 гады падпісана кіраўніком беларускага ўрада Раманам Галоўчанкам і губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым на пасяджэнні XII Савета дзелавога супрацоўніцтва Пецярбурга і Беларусі.
Акрамя таго, бакі прынялі праграму навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі Пецярбурга і Беларусі на тэрмін да 2024 года.
Па выніках Савета дзелавога супрацоўніцтва заключана і яшчэ пяць дагавораў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, паведамілі ў прэс-службе. У прыватнасці, падпісана пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж фармацэўтычнай кампаніяй "Біякад" і Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Таксама заключаны дагавор аб супрацоўніцтве Усерасійскага інстытута генетычных рэсурсаў раслін імя Вавілава з беларускім інстытутам генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук.
Як паведамлялася, беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам краіны здзяйсняе двухдзённы візіт у Санкт-Пецярбург.
Паводле інфармацыі кабміна Беларусі, у складзе беларускай дэлегацыі - міністр прамысловасці Пётр Пархомчык, кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, першы намеснік кіраўніка НАН Сяргей Чыжык, старшыня савета дырэктараў холдынгу "Амкадор" Аляксандр Шакуцін.
"Акрамя традыцыйных нашых пытанняў экспартна-імпартных паставак на гэты раз ёсць выхад на сур'ёзныя сумесныя праекты вытворчага і інавацыйнага характару", - заявіў напярэдадні ад'езду з Мінска Раман Галоўчанка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь хоча выкарыстоўваць
порт Бронка