МІНСК, 29 кра - Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў апошнія дні красавіка, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, у пятніцу 29 красавіка ноччу ўмовы надвор'я ў рэспубліцы яшчэ будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пры гэтым раніцай і днём на тэрыторыю Беларусі прыйдзе з Балтыйскага мора малаактыўны франтальны раздзел.
У пятніцу раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а на поўначы можа нават мокры снег. Уначы тэмпература паветра складзе ад -3 да +3°С, а днём - ад +10 да +16°С.
Дыханне Скандынавіі
У наступныя двое сутак (30 красавіка і 1 мая) на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць паветраныя масы з поўдня Скандынавіі.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі, раніцай і днём месцамі магчымы невялікія дажджы. Уначы тэрмометры пакажуць ад -3 да +4°С, на паўднёвым захадзе Беларусі - да +6°С, днём - ад +9 да +16°С.
У першы дзень мая таксама магчымы ападкі, у асобных раёнах - слабы туман. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад -2 да +4°С, на паўднёвым захадзе - да +7°С, днём - ад +10°С (на поўначы) да +18°С (на паўднёвым захадзе).
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сіноптык расказаў, якім будзе надвор'е ў красавіку
Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па тэмпах пацяплення клімату