МІНСК, 29 кра - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню за год пакіне топ-5 сусветнага рэйтынгу WTA.
Пасля таго, як беларуска ўступіла напярэдадні амерыканцы Амандзе Анісімавай у першым раўндзе турніру ў Мадрыдзе (Mutua Madrid Open), яна страціла 990 ачкоў, таму што летась яна выйграла гэтыя спаборніцтвы.
У лайв-рэйтынгу Сабаленка займае пакуль сёмае месца.
Беларуска бесперапынна знаходзілася ў топ-5 WTA з 10 мая 2021 года. Яшчэ ў лютым яна знаходзілася на другім радку рэйтынгу, але імкліва пачала здаваць пазіцыі і перамясцілася на шостае месца, а потым - на чацвёртае. Ёй вельмі неабходны перамогі, каб заваёўваць балы для прасоўвання па рэйтынгу.
Раней у чацвер 28 красавіка больш паспяхова на кортах у Мадрыдзе выступіла іншая прадстаўніца Беларусі: Вікторыя Азаранка (17 WTA) абыграла швейцарку Вікторыю Галубіч (39 WTA).
Турнір з прызавым фондам больш за 6,5 мільёна долараў завершыцца 7 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Новы рэйтынг WTA: якія месцы ў Сабаленкі і Азаранкі
Беларускіх тэнісістаў адхілілі ад удзелу ва Уімблдоне
Першая ракетка свету Барці аб'явіла аб завяршэнні кар'еры