МІНСК, 2 мая - Sputnik. На Радаўніцу, 3 мая, Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамілі ў МУС Беларусі.
Каб заўтра не было затораў, ДАІ просіць па магчымасці наведаць могілкі загадзя ці дабірацца туды на грамадскім транспарце, а не на асабістым аўто.
У ведамстве таксама расказалі, што ўжо распрацаваны маршруты руху і аб'ездаў месцаў правядзення мерапрыемстваў. А разам з адміністрацыямі аб'ектаў ДАІ паклапацілася і аб арганізацыі парковак для машын.
Калі дарожны рух на нейкім участку дарогі будзе зменены, там будуць выстаўлены адпаведныя дарожныя знакі і схемы. А на складаных перакрыжаваннях і заездах на стаянкі рух будуць рэгуляваць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Аднак вадзіцелям рэкамендуецца загадзя падрыхтавацца да гэтай паездкі: вывучыць, з якога боку лепей пад'ехаць і дзе пакінуць машыну.
Як дабрацца да могілак на Радаўніцу?
Калі ў гэты дзень, каб дабрацца да могілак, трэба скарыстацца грамадскім транспартам, трэба азнаёміцца з інфармацыяй Мінсктранса аб маршрутах і змяненні ў руху транспарту.
Час, калі ходзяць звычайныя аўтобусы і экспрэс-маршруты да могілак, 3 мая працягнуты - скарыстацца гарадскім транспартам можна будзе з 7:00 (да могілак "Лясное" з 7:30) да 20:00.
Таксама на выхадныя дні, каб дабрацца было больш камфортна, арганізаваны дадатковыя тралейбусныя маршруты, экспрэс-маршруты і прыгарадныя аўтобусы да могілак.
Тым, хто хоча паехаць на могілкі на сваім аўтамабілі, трэба звярнуць увагу на асаблівую арганізацыю пад'езда да Паўночных і Міханавіцкіх могілак, і на абмежаванне руху ўсяго транспарту па вул. Кульман 3 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь